Перайсці да зместу

Адамстаўн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паселішча
Адамстаўн
Adamstown
25°04′ пд. ш. 130°06′ з. д.HGЯO
Краіна  Астравы Піткэрн
Мэр Майк Варэн
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 20 студзеня 1790
Першая згадка 1790
Вышыня цэнтра 5 м
Часавы пояс UTC-8
Насельніцтва
Насельніцтва 67 чалавек (2011)
Канфесійны склад пратэстантызм
Афіцыйная мова англійская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код няма

government.pn
Паказаць/схаваць карты


Адамстаўн (Зямля)
Адамстаўн
Адамстаўн


Мапа

Адамстаўн (англ.: Adamstown) — адзінае паселішча (settlement) і адміністрацыйны цэнтр Піткэрна. Насельніцтва — 67 чал. (2011 г.).

На месцы Адамстаўна ў XI—XV стст. існавала палінезійскае паселішча, пазней, аднак, па незразумелых прычынах закінутае заснавальнікамі.

23 студзеня 1790 г. на востраве Піткэрн высадзіліся маракі мяцежнага брытанскага судна «Баўнці». Створанае імі паселішча пазней атрымала назву Адамстаўн у гонар аднаго з мяцежнікаў Джона Адамса, які здолеў захаваць малую піткэрнскую калонію і ў 1825 г. атрымаў амністыю.

У 1831, 1856—1861 гг. паселішча пакідалася жыхарамі ў сувязі з перасяленнем на Таіці, а затым на Норфалк.

Афіцыйны статус адміністрацыйнага цэнтра Адамстаўн атрымаў ў 1964 г.

Мясцовыя кіруючыя функцыі знаходзяцца ў мэра Піткэрна, які выбіраецца на трохгадовы тэрмін астравіцянамі і зацвярджаецца губернатарам.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Адамстаўн не мае рэгулярнай планіроўкі. Большасць жыхароў жыве ў прыватных катэджах і займаецца рамяством і сельскай гаспадаркай. У паселішчы дзейнічае 1 царква, 1 пачатковая школа, ёсць плошча і адміністрацыйны будынак. Да нашых дзён галоўны сродак камунікацыі — радыё, хаця маецца доступ да спадарожнікавага тэлебачання і інтэрнэту, асобныя сем’і карыстаюцца тэлефонамі.