Перайсці да зместу

Порт-Віла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Порт-Віла
17°45′ пд. ш. 168°18′ у. д.HGЯO
Краіна  Вануату
Кіраўнік Jenny Tasale Regenvanu[d]
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 59 м
Водныя аб’екты Ціхі акіян
Часавы пояс UTC+11
Насельніцтва
Насельніцтва 29,3 тыс. чалавек (2003)
Афіцыйная мова англійская, французская і біслама
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 22
pvmc.gov.vu (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Порт-Віла (Вануату)
Порт-Віла
Порт-Віла

Порт-Віла (англ.: Port Vila) — набуйнейшы горад і сталіца Вануату.

Порт Віла — галоўны эканамічны і палітычны цэнтр краіны Вануату. Насельніцтва — 29,3 тыс. чалавек (2003). У горадзе знаходзяцца гавань і аэрапорт Bauerfield.

Горад знаходзіцца на востраве Эфатэ, на беразе заліва Віла на ўзгорыстай мясцовасці. Атмасферу горада вызначаюць англійская, французская і меланезійская культуры.

У часы Другой сусветнай вайны горад быў ваеннай базай для войск ЗША і Аўстраліі.

У 1987 годзе моцны цыклон нанёс гораду істотныя разбурэнні.

Асноўнымі галінамі эканомікі ў горадзе застаюцца сельская гаспадарка і рыбалоўства. Турызм таксама робіцца істотнай крыніцай даходаў. Звыш 50000 турыстаў наведалі гэты горад у 1997 годзе.

35,7 % экспарту сыходзіць праз Порт-Віла, і 86,9 % імпарту прыбывае праз марскі порт сталіцы.