Агародзішча
Выгляд
Вёска
Агародзішча
|
Агародзішча (руск.: Огородище) — былая вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да Вялікай Айчыннай вайны ўваходзіла ў склад Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці.
26 лютага 1943 года 500 карнікаў на досвітку акружылі вёску, сагналі жыхароў у хату Мацвея Саковіча, мужчынам загадалі выкапаць яму і па 10 чалавек выводзілі расстрэльваць. Вёску (28 хат) спалілі. Загінулі 147 жыхароў.
Пасля вайны вёска так і не была адноўлена.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- да вайны — 28 двароў, 153 жыхары.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі. Да 2003 г. непадалёку ад Котры стаяў помнік з надпісам: «Тут пахаваны 147 жыхароў вёскі Агародзішча, растраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі 26 лютага 1943 года». У сувязі з 60-годдзем трагедыі ў 2003 г. быў устаноўлены мемарыяльны комплекс.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Агародзішча ў электроннай базе даных «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны»