Агаткі двухдомныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Агаткі двухдомныя
Antennaria dioica 210506.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Antennaria dioica (L.) Gaertn. 1791

Сінонімы
  • Antennaria dioica var. hyperborea (D.Don) Greene
  • Antennaria hyperborea D.Don
  • Antennaria insularis Greene
  • Gnaphalium dioicum L.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36728
NCBI  49054
EOL  467918
IPNI  30111520-2
TPL  gcc-134033

Ага́ткі двухдомныя[3] (Antennaria dioica) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных.

Назвы[правіць | правіць зыходнік]

Народныя назвы: сухотнік палявы, шчасце[4], пух[5], кацалапкі, мёртвае зелле, сухапут[5], аўдулькі, магільнік, цьмен[5][6][7], грызнік, коткі, скочыкі, стакротка[5][8].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна вышынёй 5—30 см, двухдомная, густа апушаная белалямцавымі валаскамі. Карэнішча галінастае, парасткі шматлікія, сцелюцца і ўкараняюцца. Лісце серабрыста-шэрае, прыкаранёвае ланцэтнае або лапацістае, у разетках, сцябловае — лінейна-ланцэтнае. Кветкі трубчастыя белыя (двухполыя), ружовыя (песцікавыя) у круглаватых або яйцападобных кошыках, сабраных у шчыткападобна-галоўчатыя суквецці, зрэдку кошыкі адзіночныя. Лісцікі абгорткі сухія, плеўкавыя. Плод — дробная гладкая сямянка з чубком.

На Беларусі растуць у сухіх лясах (пераважна хваёвых), на лугах і схілах. Цвітуць у маі—чэрвені.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая (кроваспыняльны і жаўцягонны сродак) расліна, мае ў сабе дубільныя рэчывы, смалу, спанін, вітамін К, фітастэрол. З лекавай мэтай выкарыстоўваюцца сцеблы з лісцем (збіраюцца ў час цвіцення) і кветкі (да распускання). Як дэкаратыўная расліна (вядомая пад назвай антэнарыя) прыдатная на дывановыя клумбы, бардзюры, сухія букеты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларуси, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калініна З. Агаткі // ЭПБ ў 5 т. Т. 1. — Мн., 1983.