Агашэрская вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Агашэрская вайна
Burkina Faso - Oudalan.svg
Агашэр на карце Буркіна-Фасо
Дата 2530 снежня 1985
Месца Дзяржаўная мяжа Малі і Буркіна-Фасо, Агашэрская паласа
Вынік Ваенная прамога Малі. Міжнародны суд ААН.
Змены Агашэрская паласа падзелена пароўну
Праціўнікі
Flag of Mali.svg Малі Flag of Burkina Faso.svg Буркіна-Фасо
Камандуючыя
Малі Муса Траорэ Буркіна-Фасо Томас Санкарэ
Сілы бакоў
7600 ваенных 4600 ваенных
Страты
38 забітых і 57 параненых 141 забітых і 257 параненых
Агульныя страты
каля 120 мірных грамадзян загінулі

Агашэрская вайна (таксама вядомая як «Калядная вайна») —ваенны канфлікт паміж Малі і Буркіна-Фасо, які адбыўся ў снежні 1985 года з-за спрэчкі вакол рэгіёну Агашэр.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Агашэр лічыцца багатым на мінеральныя рэсурсы і прыродны газ рэгіёнам. Таму ў Бамако аспрэчвалі права суседа на яго валоданне[1].

25 лістапада 1974 году на мяжы дзвюх краін адбылася сутычка паміж памежнікамі. У канцы снежня адбылося яшчэ некалькі перастрэлак. Хоць інцыдэнты былі і нязначнымі, але запатрабавалі замежнага ўмяшання. Перш пытанне спрабавалі ўлагодзіць Тога і Нігерыя, але затым у сітуацыю ўмяшалася Арганізацыя афрыканскага адзінства. Яна загадала стварыць камісію для ўрэгулявання крызісу. Пасярэднікі рэкамендавалі правесці дэмаркацыю мяжы, што было прынята кожным бокам [2].

У 1982 г. у Верхняй Вольце (з 1984 — Буркіна-Фасо) адбываецца ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыходзіць Томас Санкарэ, які пачынае праводзіць сацыялістычныя рэформы і пераарыентуецца на СССР. З гэтага часу спрэчка набывае і ідэалагічнай афарбоўку, паколькі новая палітыка суседа ўступае ў супрацьстаянне з асновамі рэжыму Мусы Траорэ ў Малі, што быў лаяльны да Францыі.

Тым жа часам ўрада абодвух краін выпрабоўвалі пэўныя ўнутраныя праблемы і каб адцягнуць ўвагі насельніцтва ад іх Уагадугу і Бамако пачалі задумвацца аб «маленькай пераможнай вайне»[1].

Адносіны паміж дзвюма краінамі абвастрыліся, калі малійскі дыпламат Дрыс Кейта быў высланы з Буркіна-Фасо. Сустрэчы паміж дыпламатамі абедзвюх краін, каб абмеркаваць тэрытарыяльнае пытанне, не далі выніку, і радыкальныя настроі працягваў расці. Некаторыя газеты Буркіна-Фасо абвінавачвалі Малі ў падрыхтоўцы ўварвання. Малі адпрэчвала гэтыя абвінавачванні і вінаваціла Буркіна-Фасо ў эскалацыі напружанасці. Да 1985 году абедзве краіны перажылі некалькі гадоў засухі. Дождж, нарэшце, прыйшоў у канцы 1985 года, але ён размыў дарогі і замінаў размеркаванні прадуктаў харчавання і медыкаментаў у рэгіёне.

Канфлікт[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1985 года ўрад Буркіна-Фасо арганізавала перапіс насельніцтва, і перапісчыкі па памылцы зайшлі ў лагеры племя фульбе на тэрыторыі Малі. У адказ на гэта малійцы выказалі пратэст і прывяла свае ўзброеныя сілы ў стан поўнай боегатоўнасці. Прэзідэнт Малі Муса Траорэ публічна асудзіў гэты акт і на працягу дзесяці дзён папрасіў лідараў афрыканскіх краін аказаць ціск на Т. Санкарэ з мэтай вываду войскаў з тэрыторыі Агашэра. Тым не менш, армія Буркіна-Фасо засталася ў гэтым раёне[1].

25 снежня, у дзень каталіцкага Раства, малійская армія пачала наступленне ў Агашэрскай паласе. Буркінійцы пачалі контратакаваць, але нават з перакінутым падмацаваннем не дасягнулі значных поспехаў. У гэты час малійскіе войскі, што апынуліся больш падрыхтаванымі, правялі некалькі паспяховых нападаў, захапіўшы шэраг вёсак. Салдаты Буркіна-Фасо зноў контратакавалі, але панеслі вялікія страты. ВПС Малі нават нанеслі ўдар па рынку ў Уахігуя, у выніку якога загінулі грамадзянскія асобы.

Урад Лівіі паспрабаваў дамовіцца з бакамі аб спыненні агню 26 снежня, але беспаспяхова, баі працягваліся. Другая спроба дамагчыся перамір’я, прадпрынятая па ініцыятыве урадаў Нігерыі і Лівіі 29 снежня, таксама не ўдалася. Толькі 30-га бакі прыйшлі да дамоўленасці[2].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне студзеня 1986 года на саміце ў Ямусукра Муса Траорэ і Томас Санкарэ пагадзілася адвесці свае войскі на даваенныя пазыцыі. У лютым адбыўся абмен палоннымі, а ў чэрвені былі адноўлены дыпламатычныя адносіны. Аднак прычыны спрэчкі заставаліся нявырашанымі. Справа была перададзеная ў Міжнародны суд ААН [3].

У сваім рашэнні, вынесеным 22 снежня года, суд падзяліў 3000 км² спрэчнай тэрыторыі амаль пароўну. Малі атрымала заходнюю частку Агашэра, а Буркіна-Фасо — усходнюю [4]. Прэзідэнт Траорэ назваў рашэнне суда «перамогай братэрскіх народаў Малі і Буркіна-Фасо»[5][6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 OECD Report (13 чэрвеня 2010). Праверана 10 кастрычніка 2014.
  2. 2,0 2,1 Burkina Faso and Mali, Agacher Strip War, 1985 (31 ліпеня 2004). Праверана 10 кастрычніка 2014.
  3. Frontier Dispute (Burkina Faso/Republic of Mali) (7 снежня 1999). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 1999. Праверана 10 кастрычніка 2014.
  4. International Court settles West African land dispute. Chicago Sun-Times (13 чэрвеня 1986). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2015. Праверана 9 кастрычніка 2014.
  5. Agacher Strip War 1985 (16 снежня 2000). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2011. Праверана 10 кастрычніка 2014.
  6. Mali. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2013. Праверана 10 кастрычніка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]