Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб
Дзяржаўная ўстанова «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» | |
![]() Лагатып кампаніі | |
Афіцыйныя мовы: | руская, англійская |
---|---|
Афіцыйная мова: | беларуская |
Кіраўнікі | |
Генеральны дырэктар | Яўген Яўлашкін |
Заснаванне | |
снежань 2008 | |
adc.by | |
220114, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 72а, пакой 415 тэлефон 8 (017) 267–88–46 |
Дзяржаўная ўстанова «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» (АГПБУ) — арганізацыя ў структуры Нацыянальнага банка Беларусі, створаная ў снежні 2008 года ў адпаведнасці з законам «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб». Асноўнай задачай Агенцтва з'яўляецца страхаванне грашовых сродкаў фізічных асоб у прынятых на ўлік банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях. На ўлік у ім абавязкова становяцца ўсе банкі краіны, якія прыцягваюць грашовыя сродкі насельніцтва ў дэпазіты.
З 31 ліпеня 2009 года пакрыццю падлягаюць 100 % грашовых сродкаў на рахунках фізічных асоб (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў). Выплата адбываецца з уласных сродкаў Агенцтва, якія складаюцца са штоквартальных укладаў банкаў-удзельнікаў. Вяртанне прыбыткаў у выглядзе працэнтаў не ўскладзена на Агенцтва і не рэгламентавана законам.
Сістэмы страхавання ўкладаў дзейнічаюць у многіх краінах свету. Пры стварэнні беларускай арганізацыі за прыклад была ўзята амерыканская мадэль, у якой арганізацыя, што займаецца страхаваннем сродкаў у банках, падкантрольная парламенту і ўраду. Самі банкі не прымаюць удзелу ў кіраванні гэтым органам.
У большасці краін свету існуюць абмежаванні на максімальную суму, якая падлягае пакрыццю ў выпадку банкруцтва банку. Стопрацэнтнае гарантаванне захаванасці ўкладаў існуе з нядаўняга часу толькі ў Аўстрыі, Грэцыі, Ірландыі, Германіі і некаторых іншых краінах. Аднак, у адрозненне ад Беларусі, у краінах Еўрасаюза і ЗША забяспечана страхаванне дэпазітаў як фізічных, так і юрыдычных асоб.
Афіцыйныя назвы[правіць | правіць зыходнік]
- бел.: дзяржаўная ўстанова «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» (скарочана — ДУ «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў»)
- руск.: государственное ўчреждение «Агентство по гарантированному возмещению банковских вкладов (депозитов) физических лиц» (скарочана — ГУ «Агентство по гарантированному возмещению банковских вкладов»)
- англ.: The Agency of Deposit Compensation (скарочана — ADC)[1]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Статут Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў
- Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» ад 8 ліпеня 2008 года № 369-З. Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь