Перайсці да зместу

Агова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Агова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 342 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1652
Паштовыя індэксы
225799
Аўтамабільны код
1
Агова на карце Беларусі ±
Агова (Беларусь)
Агова
Агова (Брэсцкая вобласць)
Агова

Аго́ва[1] (трансліт.: Ahova, руск.: Огово) — вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.

З 2 км на захад ад вёскі знаходзіцца Агоўскае радовішча пяску. Паклад у выглядзе 3 лінзаў звязаны з канцова-марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення.

Дом польскіх часоў

У 2010-я гады жыхар горада Іванава Юрый Селязнёў, які цікавіўся археалогіяй, на глыбіні каля 13 метраў выявіў крэмневыя рэчы і звярнуўся да беларускіх і расійскіх археолагаў. Яны пацвердзілі, што матэрыял старажытны, выглядае вельмі архаічна. У 2018 годзе беларускія археолагі даследавалі Агова, збіралі артэфакты і прадстаўлялі папярэднія вынікі, усе навукоўцы пацвердзілі, што матэрыял вельмі старажытны. Геолагі з БДУ на чале з Аляксандрам Матузка прыйшлі да высновы, што гэтыя матэрыялы па геалагічных адкладах маюць узрост да 250 тысяч гадоў. Гэта робіць час засялення Беларусі больш старажытным, чым было прынята лічыць. Больш дакладная даціроўка немагчымая, пакуль не знайшлі арганікі, аднак мяркуецца, што гэта будзе адзін з самых старажытных помнікаў на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Калекцыя Агова налічвае ўжо некалькі тысяч артэфактаў, у ёй ёсць рубілы, чоперы (завостраная галька або валун памерам да 7,5—10 см), пікі, адшчэпы[2][3].

Народныя промыслы

[правіць | правіць зыходнік]
Агоўскі куфар у экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры

Прыгажосцю вызначаліся Агоўскія куфры, якія выраблялі народныя майстры.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. news.tut.by Архівавана 15 лютага 2020.
  3. history.nashaniva.by