Вялікія Чучавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Вялікія Чучавічы
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
2 517 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1647
Паштовы індэкс
225656
Аўтамабільны код
1
Вялікія Чучавічы на карце Беларусі ±
Вялікія Чучавічы (Беларусь)
Вялікія Чучавічы
Вялікія Чучавічы (Брэсцкая вобласць)
Вялікія Чучавічы

Вялі́кія Чу́чавічы[1] (трансліт.: Vialikija Čučavičy, руск.: Большие Чучевичи) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чучавіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1577 годзе Чучавічы — сяло Новагародскага павета, уласнасць віленскага ваяводы Мікалая Юр’евіча Радзівіла. У 1626 годзе — сяло Лахвенскага маёнтка, зямлі — 39 валок (80 двароў)[2]. Пэўны час сяло прыпісана да Нясвіжскага маёнтка. У 1795 годзе Вялікія Чучавічы зноў сяло Лахвенскага маёнтка, 55 двароў, уніяцкая царква. Пасля Радзівілаў вёска перайшла ва ўладанне князя Пятра Вітгенштэйна.[3]

У 1943 годзе ў Вялікіх Чучавічах спалены 291 двор. Паводле мясцовых жыхароў, вёску спалілі самі чучаўляне, каб акупантам не было дзе размесціцца. Паводле раённай кнігі з серыі «Памяць», вёску спалілі акупанты, пры гэтым загінула 165 цывільных жыхароў[4], сярод загінулых названы:

  • Адам Фёдаравіч Гаргун, нар. 1920,
  • Дзям’ян Рыгоравіч Гарун, нар. 1928,
  • Валянціна Эдуардаўна Дабрынеўская, нар. 1892,
  • Піліп Міхайлавіч Макаед, нар. 1888, расстраляны 26.03.1944 года, бо не згадзіўся правесці карнікаў да партызанскага атрада,
  • Міхаіл Несцеравіч Сасукевіч,
  • Іван Несцеравіч Юрчэня, нар. 1909.[4]

У Хатынскім мемарыяле Вялікія Чучавічы ўвекавечаны на стэле адроджаных паселішчаў.

Станам на 2009 год Вялікія Чучавічы практычна злілася з суседняй вёскай Малыя Чучавічы.

Першая старонка інвентара сяла Чучавічы за 1658 год

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1588 год — 25 двароў[5]
  • 1626 год — 39 валокі (80 двароў)[2]
  • 1658 год — 39 1/3 валокі (прыкладна 101 двор)[6]
  • 1690 год — 48 двароў, 39 1/2 валокі[7]
  • 1764 год — 45 двароў
  • 1785 год — 55 двароў
  • 1791 год — 51 двор, 301 жыхар (153 мужчыны, 148 жанчыны; з іх 206 працаздольных)
  • 1793 год — 53 двары, 337 жыхароў (172 мужчыны і 165 жанчыны; з іх 241 працаздольны)
  • 1794 год — 53 двары, 344 жыхары (180 мужчын і 164 жанчыны; з іх 237 працаздольных)
  • 1795 год — 53 двары, 368 жыхароў (192 мужчын і 176 жанчын)[8]
  • 1796 год — 54 двары, 353 жыхара (190 мужчын і 163 жанчыны; з іх 248 працаздольных)
  • 1805 год — 57 двароў
  • 1811 год — 59 двароў (122 мужчыны, жанчын перапіс не ўлічваў)[9]
  • 1813 год — 51 двор, 285 жыхароў (146 мужчын і 139 жанчын; з іх 162 працаздольныя)
  • 1819 год — 50 двароў, 329 жыхароў (145 мужчын і 184 жанчыны; з іх 110 працаздольных)
  • 1822 год — 53 двары, 327 жыхароў (144 мужчыны і 183 жанчыны; з іх 131 працаздольны)
  • 1824 год — 50 двароў, 308 жыхароў (142 мужчыны і 164 жанчыны; з іх 126 працаздольных)
  • 1831 год — 45 двароў, 380 жыхароў (173 мужчыны, 192 жанчыны; з іх 134 працаздольныя)
  • 1832 год — 53 двары, 349 жыхароў (168 мужчын, 181 жанчына)
  • 1834 год — 353 жыхары (180 мужчын, 173 жанчыны)[10]
  • 1837 год — 50 двароў, 380 жыхароў (189 мужчын, 191 жанчына)
  • 1850 год — 42 двара, 363 жыхары (191 мужчына, 172 жанчыны)
  • 1860 год — 43 двары, 177 рэвізскіх душ [11]
  • 1870 год — 45 двароў, 387 жыхароў (188 мужчын, 199 жанчын)
  • 1886 год — 58 двароў, 530 жыхароў
  • 1916 год — 198 двароў [12]
  • 2009 год — 942 двары, 2517 жыхароў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Раней праз вёску праходзіла лесавозная лінія вузкакалейнай чыгункі Люшча — Вялута — Вялікія Чучавічы — Гоцк[13][14].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Пакроўская царква, 1910 год. Здымак А. Сержпутоўскага

У вёсцы дзейнічае драўляная Свята-Пакроўская царква, пабудаваная паміж 1846 і 1851 гадамі[15][16] — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000456шыфр 113Г000456

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б Інвентар фальваркаў Лахвы. 1626 г. // AGAD
  3. З гiсторыi Вялiкiх Чучавiч
  4. а б Памяць. Лунінецкі раён / [Рэд. калегія: Э. Н. Гнеўка и др.] — Мінск: Беларусь, 1995—717 с., 6 л. ил.
  5. Dzielczy List Kormiza y Hockiey Luki przez Pana Szczanego Welamina Rutskiego y Pana Daniela Gotszalga. 1.5.1588 // AGAD
  6. Інвентар Чучавіцкай воласці. 1658 г. // AGAD
  7. Інвентар маёнтак Чучавічы. 1690 г. // НГАБ
  8. Рэвізская сказка Мазырскага павета. 1795 г. // НГАБ
  9. Рэвізская сказка Мазырскага павета. 1811 г. // НГАБ
  10. Рэвізская сказка Мазырскага павета. 1834 г. // НГАБ
  11. Бухгалтарскі разлік па выкупу зямлі маёнтка сялянамі, 1860 г. // РДГА
  12. Сельскагаспадарчы перапіс па Чучавіцкай воласці. 1916 г. // НГАБ
  13. http://narrow.parovoz.com/BYBR.php?NG_COLUMNS=8
  14. Карта
  15. Вялікія Чучавічы на сайце Radzima.org
  16. Вялікія Чучавічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]