Манар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Манар
сінгальск. දිස්ත්‍රික්කය, там. மன்னர் ஐலன்ட்
Adams Bridge aerial.jpg
Паўночна-3аходняя частка вострава Манар
Характарыстыкі
Плошча1 505,4 км²
Насельніцтва45 307 чал.
Шчыльнасць насельніцтва30,1 чал./км²
Размяшчэнне
9°03′ пн. ш. 79°50′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Манар (Шры-Ланка)
Манар
Манар
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Мана́р (сінгальск.: දිස්ත්‍රික්කය, там.: மன்னர் ஐலன்ட்) — востраў у Полкскім праліве. Уваходзіць у склад дзяржавы Шры-Ланка. Плошча - 130 км². Насельніцтва - 45307 чал. (2003 г.)[1].

Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Манар складзены пераважна вапнякамі, даволі нізкі. Выцягнуты з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Прыкладная даўжыня - 18 км, шырыня - 2 км. Берагі пясчаныя. На поўначы вылучаецца шырокі пляж. Пераважаюць чырвоназёмныя глебы.

Клімат трапічны пасатны, засушлівы. Сезон мусонаў працягваецца ўсяго 2 месяцы.

Флора прадстаўлена зараснікамі хмызнякоў і дрэў. Фаўна бедная. У мінулым на востраў былі інтрадуцыраваны афрыканскія аслы і баабабы. Шмат птушак.

Злучаны з асноўнай часткай Шры-Ланкі шашой А14. У 1914 - 1964 гг. дзейнічала чыгуначная паромная пераправа ў Індыю, разбураная ў выніку ўрагана. Плануецца аднавіць яе пасля 2012 г.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Засяленне вострава Манар адбылося ў глыбокай старажытнасці. З сяр. 1 тысячагоддзя да н. э. ён кантраляваўся валадарамі Анурадхапуры. З кан. 1 тысячагоддзя да н. э. сюды сталі перасяляцца тамілы з Паўднёвай Індыі, у тым ліку прадстаўнікі высакароднай касты Карыяраў - Курукула. Яны традыцыйна займаліся сельскай гаспадаркай і ловам рыбы.

У XVI ст. Манар быў захоплены партугальцамі, якія пабудавалі на ім крэпасць і ахрысцілі частку мясцовага насельніцтва. У XVII ст. востраў быў далучаны да ўладанняў Нідэрландаў, а ў кан. XVIII ст. - Вялікабрытаніі. У 1948 г. стаў часткай незалежнай Шры-Ланкі.

Пад час грамадзянскай вайны 1983 - 2009 гг. уваходзіў у зону баявых дзеянняў. У 1990 г. байцы ТВТІ выселілі з Манара ўсіх мусульман.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

На востраве існуе некалькі індуісцкіх храмаў і святых мясцін. Захаваліся рэшткі хрысціянскага касцёла і партугальскай крэпасці. У крэпасці знаходзіцца паліцэйская адміністрацыя, таму ўваход турыстам забаронены. Ваенна-марская база імкнецца развіваць турызм на паўночным узбярэжжы, у тым ліку арганізуе плаванне ўздоўж паўночных астравоў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]