Адворанскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адворанскае
Каардынаты: 55°14′19,55″ пн. ш. 28°48′00,21″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Даўжыня 0,88 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,25 км²
Аб'ём 0,96 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,15 км
Найбольшая глыбіня 7,7 м
Плошча вадазбору 2,3 км²
Адворанскае (Віцебская вобласць)
Адворанскае
Адворанскае

Адворанскае — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 200 м ад вёскі Адворня.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча возера Адворанскае складае 0,25 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м. Даўжыня возера — 0,88 км, найбольшая шырыня — 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,15 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,96 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,3 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 м. На паўднёвым захадзе вышыня схілаў сягае да 8 м. Берагі возера сплавінныя.

Дно вадаёма высланае сапрапелеам.

Возера Адворанскаге зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,5—2 м, шырыня паласы зарастання складае да 35 м.

З возера выцякае ручай у возера Янова.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.