Адзінаццатая пяцігодка Беларускай ССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Адзінаццаты 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 19811985 гады .

Планы[правіць | правіць зыходнік]

План ставіў задачы паскарэння тэмпаў развіцця вытворчасці, павышэння яе эфектыўнасці, навукова-тэхнічнага прагрэсу, росту прадукцыйнасці працы, паляпшэння яе якасці, пераходу народнай гаспадаркі на інтэнсіўны шлях развіцця, эканоміі ўсіх відаў рэсурсаў.

Вынікі пяцігодкі[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднегадавыя тэмпы прыросту нацыянальнага даходу склалі 5,6% супраць 5,2% у 10-й пяцігодцы. Аб’ём вытворчасці павялічыўся амаль на 30%, прадукцыйнасць працы — на 21,4%. Далейшае развіццё атрымала аўтаматызацыя вытворчасці, асабліва робататэхніка. Высокімі тэмпамі нарошчваўся парк прамысловых робатаў. Калі ў 1980 годзе іх выраблена 170, то ў 1985 годзе — 2467. Узмацнялася матэрыяльна-тэхнічная база сельскай гаспадаркі, павысіўся ўзровень механізацыі працы. У 1985 годзе у сельскай гаспадарцы Беларусі працавала больш за 131 тыс. трактароў, каля 88 тыс. грузавых аўтамабіляў, амаль 40 тыс. збожжаўборачных камбайнаў. Ажыццяўляліся меры па меліярацыі, спецыялізацыі і хімізацыі сельскай гаспадаркі. На 2,5 млн. га асушаных сельскагаспадарчых угоддзяў вырошчвалася 30% прадукцыі раслінаводства. Заработная плата рабочых і служачых павялічылася на 15%, аплата працы калгаснікаў — больш чым у 1,5 раза. Узраслі асігнаванні на медыцынскую дапамогу, выплату пенсій, дапамог і інш. Экстэнсіўны шлях развіцця, вычарпанне сыравінных і працоўных рэсурсаў, зніжэнне фондааддачы ўзмацнялі крызісныя з’явы ў эканоміцы. Працягвалі замаруджвацца сярэднегадавьм тэмпы прыросту прадукцыі. У прамысловасці яны скараціліся з 7,2% у 10-й пяцігодцы да 5,4% у 11-й, сферы рэальных даходаў на душу насельніцтва адпаведна з 3,8% да 2,5%, рознічнага тавараабароту дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю з 5,2% да 3,4%.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юнцэвіч, А. Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі БССР // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 23.
  • Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко; Академия наук БССР, Институт экономики. — Минск: Наука и техника, 1982. — 152 с.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін: Матэрыялы для самастойнай працы: Для студэнтаў і курса дзеннага і завочнага формаў навучання. — Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 118, [2] с.