Чацвёртая пяцігодка Беларускай ССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Чацвёрты 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 19461950 гады.

Планы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнай задачай ставіў аднаўленне народнай гаспадаркі ў межах даваеннага ўзроўню і яе далейшае развіццё. У народную гаспадарку планавалася ўкласці 6,9 млрд. руб. (больш, чым за 3 даваенныя пяцігодкі, разам узятыя). Характэрнай рысай з’яўлялася развіццё прагрэсіўных галін прамыслосці — аўтамабільнай, трактарнай і інш. Больш хуткія тэмпы прамысловай вытворчасці планаваліся ў заходніх абласцях рэспублікі.

Вынікі пяцігодкі[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ём капітальных укладанняў у народную гаспадарку на 16% перавысіў капіталаўкладанні за 3 перадваенныя пяцігодкі. Трэцяя частка з іх выкарыстоўвалася на аднаўленне прамысловасці, 8,7% — сельскай гаспадаркі, 20,7% — транспарту і сувязі. Значную дапамогу Беларусі аказалі Сав. рэспублікі буд. матэрыяламі, абсталяваннем, металам, рабо- чай сілай, грашовымі сродкамі і інш. У параўнанні з 1945 годам валавая прадукцыя прамысловасці будаўнічых матэрыялаў у 1950 годзе вырасла ў 9 разоў. За гады пяцігодкі адноўлены і здадзены ў эксплуатацыю электрастанцыі Мінская ЦЭЦ-2, Мінская ДРЭС-1, БелДРЭС, пачалі даваць прадукцыю станкабудаўнічыя заводы ў Гомелі, Мінску, Віцебску, уведзены ў дзеянне Магілёўскі металургічны завод, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, інструментальны завод у Мінску. Агульная колькасць прадпрыемстваў рэспублікі ў 1950 годзе дасягнула 5330, даўжыня чыгунак — 5358 км (павялічылася на 345 км), аб’ём перавозак аўтамабільным транспартам вырас у 2,3 раза.

Разам з тым вытворчасць некаторых відаў прадукцыі павялічвалася марудна, адставалі энергетыка, зцабыча торфу, лёгкая і харчовая прамысловасць. Цяжка ішло аднаўленне сельскай гаспадаркі. У параўнанні з даваенным перыядам у 1950 годзе пагалоўе буйной рагатай жывёлы складала 96,5%, коней — 62%, свіней — 64,4%. Выяўляліся разбуральныя вынікі вайны ў аграрным сектары, значна аслабла матэрыяльна-тэхнічная база сельскай гаспадаркі, скарацілася колькасць сельскага насельніцтва і інш. Негатыўную ролю адыгрывалі і метады кіраўніцтва сельскай гаспадаркай. Да канца пяцігодкі ў заходніх абласцях Беларускай ССР арганізавана 6054 калгасы, якія аб’ядноўвалі 85% пасяўной плошчы. Па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі рэспублікі план не быў выкананы. У снежні 1947 года адменена картачная сістэма і праведзена грашовая рэформа. Рэальныя даходы насельніцтва выраслі, хоць узровень заработнай платы не дасягнуў даваеннага перыяду.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юнцэвіч, А. Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі БССР // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 22.
  • Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко; Академия наук БССР, Институт экономики. — Минск: Наука и техника, 1982. — 152 с.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін: Матэрыялы для самастойнай працы: Для студэнтаў і курса дзеннага і завочнага формаў навучання. — Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 118, [2] с.