Восьмая пяцігодка Беларускай ССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Восьмы 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 19661970 гады .

Планы[правіць | правіць зыходнік]

Планаваў шэраг мерапрыемстваў па ажыццяўленні эканамічнай рэформы, пачатай у сярэдзіне 1960-х гадоў. Намячалася і далей развіваць спецыялізацыю рэспублікі ў машынабудаванні, хімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці, жывёлагадоўлі, вытворчасці тэхнічных культур і інш.

Вынікі пяцігодкі[правіць | правіць зыходнік]

За пяцігодку ў Беларускай ССР пабудавана 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў, у т.л. Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, электралямпавы завод у Брэсце, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродне, мясакамбінат у Барысаве, 2-і і 3-і салігорскія калійныя камбінаты, Бярозаўская ДРЭС. Агульны аб’ём капіталаўкладанняў склаў 10,8 млрд. руб. (у 1,7 раза больш, чым у 19611965 гадах). Аб’ём прадукцыі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці вырас у 2,3 раза, паліўнай — у 1,8 раза. Значная ўвага аддавалася рэканструкцыі, абнаўленню і мадэрнізацыі прадпрыемстваў. У 1970 годзе мадэрнізавана 6851 адзінка абсталявання, або ў 1,7 раза больш, чым у 1965 годзе. Пачалося выкарыстанне аўтаматызаваных сістэм кіравання ў вытворчасці.

Адметнай рысай сельскай гаспадаркі стала будаўніцтва адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі, укараненне ў сельскую гаспадарку індустрыяльных тэхналогій. За пяцігодку ў сельскую гаспадарку ўкладзена 2,8 млрд. руб., што на 13% больш, чым за папярэднія 10 гадоў. Валавы збор збожжа павялічыўся ў 1,5 раза, прадукцыі жывёлагадоўпі — на 34%. Сярэднямесячная зарплата рабочых і служачых вырасла на 1/3. Рознічны гандлёвы абарот дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю павялічыўся на 2/3. Амаль 2 млн. жыхароў рэспублікі палепшылі свае жыллёвыя ўмовы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юнцэвіч, А. Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі БССР // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 23.
  • Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко; Академия наук БССР, Институт экономики. — Минск: Наука и техника, 1982. — 152 с.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін: Матэрыялы для самастойнай працы: Для студэнтаў і курса дзеннага і завочнага формаў навучання. — Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 118, [2] с.