Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР ці пяцігодкі — дзяржаўныя перспектыўныя планы развіцця эканомікі і культуры Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Адна з форм рэалізацыі планавага кіраўніцтва эканамічнымі і сацыяльнымі працэсамі беларускага савецкага грамадства. Пяцігодкі БССР з’яўляліся састаўной часткай агульнасаюзных пяцігодак. Распрацоўваліся КПСС, Камуністычнай партыяй Беларусі, Саветам Міністраў СССР і БССР. За перыяд існавання Беларускай ССР было распрацавана і праведзена 11 пяцігодак і 1 сямігодка.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1920-х гадоў пачало ўводзіцца планаванне на адзін год. Пры гэтым яно мела адносны характар, таму што перапляталася з прыватнай ініцыятывай і прыватным капіталам. Гэта ўзаемадзеянне дзяржаўнага і індывідуальнага дало добрыя гаспадарчыя вынікі ў аднаўленні краіны, якія, аднак, не задавальнялі яе вышэйшае кіраўніцтва. Імкнучыся да аўтарытарнага праўлення, яно мела на мэце распаўсюдзіць адміністрацыйныя метады кіравання на ўсю эканоміку, дасягнуўшы ў ёй высокай ступені цэнтралізацыі.

З гэтай мэтай вырашана было перайсці да планавага развіцця гаспадаркі, сацыяльнай і культурнай сфер на 5-гадовы тэрмін. Такая задача была пастаўлена на XV з’ездзе УКП(б) і на якім былі прыняты «Дырэктывы па складанню пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі». Аднак у той час на з’ездзе яшчэ не абсалютызавалася роля плана, а толькі адзначалася, што ён «абумоўлівае сабою адноснасць значэння планавых і лічбавых меркаванняў наогул».

Спіс пяцігодак[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржплан БССР пачаў складаць пяцігадовыя планы і кантраляваць іх выкананне з 1928 года.

Перыяд рэалізацыі Парадкавы нумар Назва дакумента Зацверджаны
19281933 I пяцігадовы план XII з’езд КП(б)Б (1929 год); Прыняты IX Усебеларускім з’ездам Саветаў у 1929 годзе
19331937 II пяцігадовы план XV з’езд КП(б)Б у 1934 годзе
19381942 III пяцігадовы план 
19461950 IV пяцігадовы план
19511955 V пяцігадовы план
19561960 VI пяцігадовы план
19611965 Сямігадовы план
19661970 VIII пяцігадовы план
19711975 IX пяцігадовы план
19761980 X пяцігадовы план
19811985 XI пяцігадовы план
19861990 XII пяцігадовы план

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юнцэвіч, А. Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі БССР // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 21—24.
  • Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко; Академия наук БССР, Институт экономики. — Минск: Наука и техника, 1982. — 152 с.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін: Матэрыялы для самастойнай працы: Для студэнтаў і курса дзеннага і завочнага формаў навучання. — Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 118, [2] с.