Дванаццатая пяцігодка Беларускай ССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дванаццаты 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 19861990 гады .

Планы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнай задачай ставіў карэнную рэканструкцыю машынабудаўнічага комплексу і на гэтай аснове тэхнічнага пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі.

Вынікі пяцігодкі[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ём прамысловай прадукцыі ў 1988 годзе склаў 122% супраць 1985 года. Найбольш значна ён павялічыўся ў машынабудаванні і металургічнай прамысловасці: створаны 424 узоры новай тэхнікі, пабудаваны і ўведзены ў дзеянне 24 новыя прамысловыя прадпрыемствы. Працягвалася рэканструкцыя існуючых прадпрыемстваў. У той жа час у 1990 годзе у параўнанні з 1985 годам скарацілі выпуск прадукцыі чорная металургія, машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, іншыя галіны.

За гады пяцігодкі павялічыўся ўраджай збожжа, але патрэбы ў ім забяспечваліся толькі на 60—70%. Крыху лепш ішлі справы ў жывёлагадоўлі. У параўнанні з 11-й пяцігодкай павысіліся сярэднегадавая вытворчасць малака і нарыхтоўка мяса ў забойнай вазе. Па-ранейшаму вострай праблемай заставалася забяспечанасць сельскай гаспадаркі кармавой базай. У цэлым аграрны сектар не поўнасцю адпавядаў патрабаванням рэспублікі ў забяспечанасці сельскагаспадарчай прадукцыі, хоць да таго ж доля рэспублікі ў агульнасаюзным фондзе заставалася значнай. У пачатку 1990-х г. уведзена талонная сістэма размеркавання шэрагу прадуктаў харчавання.

Развал СССР, фінансава-крэдытнай сістэмы, вялікія цяжкасці ў прамысловым развіцці і сельскай гаспадарцы, «старыя» падыходы да кіравання народна-гаспадарчым комплексам увогуле, аслабленне сувязей паміж саюзнымі рэспублікамі СССР прывялі да крызіснага стану эканомікі ў 12-й пяцігодцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юнцэвіч, А. Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі БССР // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 23—24.
  • Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко; Академия наук БССР, Институт экономики. — Минск: Наука и техника, 1982. — 152 с.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін: Матэрыялы для самастойнай працы: Для студэнтаў і курса дзеннага і завочнага формаў навучання. — Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 118, [2] с.