Адкрытае грамадства
Адкрытае грамадства — дэмакратычны тып грамадства, які выкарыстоўваецца для абазначэння шэрагу сучасных грамадстваў і некаторых грамадстваў антычнасці. Звычайна супрацьпастаўляецца закрытаму грамадству (традыцыйнае грамадства і розныя таталітарныя рэжымы).[1]
Канцэпцыя адкрытага грамадства была прапанаваная французскім філосафам Анры Бергсонам ў 1932 годзе [2][3]. Потым канцэпцыя адкрытага грамадства была падрабязна распрацавана філософам Карлам Поперам, які ў сваёй працы «Адкрытае грамадства і яго ворагі» аб'яднаў філасофію адкрытага грамадства са сваёй філасофіяй крытычнага рацыяналізму.
Адкрытае грамадства ў разуменні Попера з'яўляецца цалкам дэмакратычным. Яго члены прымаюць рашэнні, абапіраючыся на ўласны інтэлект і крытычнае мысленне, а таксама зыходзячы з дамоўленасцей, дасягнутых у працэсе абмеркавання. Такое грамадства не з'яўляецца неабмежаваным капіталізмам, але і не заснавана на марксізме альбо анархіі: гэта самастойны варыянт дэмакратыі.
У адкрытым грамадстве ўрад павінен быць уважлівым да людзей і памяркоўным, а палітычныя механізмы павінны быць празрыстымі і гнуткімі.
Гуманізм, роўнасць і палітычная свабода — ідэальныя характарыстыкі адкрытага грамадства. Гэта было вызначана яшчэ Перыклам, дзяржаўным дзеячам Афінскай дэмакратыі, у сваёй хвалебнай надмагільнай прамове: «…называецца гэты лад дэмакратычным таму, што ён трымаецца не на меншасці, а на большасці. У адносінах да прыватных інтарэсаў законы нашы прадастаўляюць раўнапраўе для ўсіх; што ж тычыцца палітычнага значэння, то ў нас у дзяржаўным жыцці кожны ім карыстаецца пераважна перад іншым не з-за таго, што яго падтрымлівае тая ці іншая палітычная партыя, але ў залежнасці ад яго доблесці, якая прынесла яму добрую славу ў той ці іншай справе; роўным чынам, сціпласць звання не служыць бедняку перашкодай да дзейнасці, калі толькі ён можа аказаць якую-небудзь паслугу дзяржаве».[4]
Попер таксама сцвярджаў, што адкрытае грамадства можа з часам эвалюцыянаваць у «абстрактнае». Цытата: «Уласцівасці абстрактнага грамадства можна растлумачыць пры дапамозе адной гіпербалы. Мы можам уявіць грамадства, у якім людзі практычна ніколі не сустракаюцца твар у твар. У такім грамадстве ўсе справы здзяйсняюцца індывідамі ў поўнай ізаляцыі, і гэтыя індывіды звязваюцца адзін з адным пры дапамозе лістоў або тэлеграм і раз'язджаюць ў закрытых аўтамабілях. (Штучнае апладненне дазволіла б нават размножвацца без асабістых кантактаў.) Такое выдуманае грамадства можна назваць „цалкам абстрактным або безасабовыя грамадствам“».
- ↑ Открытое общество // Новая філасоўская энцыклапедыя
- ↑ Henri Bergson, Les Deux Sources de la morale et de la religion, Félix Alcan, 1937 [1932], pp. 287—343
- ↑ Leszek Kołakowski, Modernity on Endless Trial (1997), p. 162
- ↑ http://schegloff.livejournal.com/793316.html // Перикл, Надгробная речь