Палітычная свабода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Палітычная свабода — адсутнасць умяшальніцтва дзяржавы ў справы асобы сродкамі прымусу ці гвалту. Члены свабоднага грамадства маюць поўны кантроль над іх публічным і асабістым жыццём. у дадзеным выпадку, «свабода» адносіцца выключна да адносін аднаго чалавека да іншага, і да толькі да гвалту, што здзяйсняецца адным чалавекам супраць іншага. Супрацьлегласць свабодзе — таталітарная дзяржава ці дыктатура, якая абмяжоўвае палітычную свабоду для рэгулявання амаль кожнага аспекту чалавечага жыцця.

Канцэпцыя палітычнай свабоды знаходзіцца ў шчыльнай узаемасувязі з канцэпцыяй грамадскіх правоў і індывідуальных свабод. Большасць дэмакратычных грамадстваў адрозніваюцца наяўнасцю свабод, якія гарантуюцца дзяржавай. Гэтыя свабоды ўключаюць:

У больш радыкальных інтэрпрэтацыях (звычайна скрайне левых ці скрайне правых) прысутнічаюць такія «свабоды», як «сексуальная свабода», ці «свабода насіць зброю».

У той час, як і левыя, і правыя вызначаюць права на свабоду як асноўнае з чалавечых правоў, яны радыкальна падзяляюцца ў вызначэнні сутнасці гэтага права. Для правых, свабода існуе ў першую чаргу ў негатыўным сэнсе (свабода ад), у той жа час як для левых, свабода ў першую чаргу вызначаецца ў пазітыўных тэрмінах (свабода для). Таму, скажам, можна часцяком пачуць пра «свабоду адукацыі», пад чым разумеецца права на бясплатную адукацыю. Левы кірунак, такім чынам, блытае «свабоду» і «гарантаваныя сацыяльныя паслугі».

Ліберальны кірунак думкі перасцярагае, што такое вызначэнне свабоды ёсць на самой справе нішто іншае, як легітымізацыя прымусу над чалавекам «у інтарэсах грамадства» і таму сцвярджае, што свабода можа быць вызначана толькі ў «негатыўных» тэрмінах (свабода «ад»).

Ліберальны кірунак крытыкуецца кансерватарамі, якія лічаць, што чыста негатывісцкае вызначэнне свабоды вядзе да анархіі і маральнага заняпаду.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]