Пярэсна еўрапейская: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне: дапаўненне |
→Дэкаратыўная расліна: дапаўненне |
||
Радок 58: | Радок 58: | ||
Цёплы, сонечны колер кветак пярэсны робіць іх асабліва жаданымі ў [[сад]]ах і [[парк]]ах, на берагах [[вадаём]]аў, [[ручай|ручаёў]]. |
Цёплы, сонечны колер кветак пярэсны робіць іх асабліва жаданымі ў [[сад]]ах і [[парк]]ах, на берагах [[вадаём]]аў, [[ручай|ручаёў]]. |
||
== Размнажэнне == |
|||
[[Размнажэнне|Размножваецца]] [[вегетатыўнае размнажэнне|вегетатыўна]] і насеннем, якое мэтазгодна высейваць пад [[зіма|зіму]] — тады ўсходы з'яўляюцца [[вясна|вясной]] [[Цвіценне|Цвіце]] на другі год жыцця. Лепш расце на ўрадлівых шчыльных [[глеба]]х. |
|||
== Нарыхтоўка == |
|||
Траву нарыхтоўваюць падчас цвіцення, сушаць на гарышчы пры добрай вентыляцыі. |
|||
{{Фотарадок|Trollius europaeus Schwaebisch Hall-Wackershofen 20080530 3.jpg|Trollius europaeus.jpeg|ш2=245|Trollius europaeus fruchtstand.jpeg|ш3=245|тэкст=Слева направа: лісце, кветка, плады|ш=183|color=#DDEEDD}} |
{{Фотарадок|Trollius europaeus Schwaebisch Hall-Wackershofen 20080530 3.jpg|Trollius europaeus.jpeg|ш2=245|Trollius europaeus fruchtstand.jpeg|ш3=245|тэкст=Слева направа: лісце, кветка, плады|ш=183|color=#DDEEDD}} |
Версія ад 23:03, 8 снежня 2013
Пярэсна еўрапейская | |||||||||||||||||||
Пярэсна еўрапейская. Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Пярэсна еўрапейская (Trollius europaeus) — травяністая расліна, якая расце ў Еўропе і Заходняй Сібіры у асноўным на узлесках змешаных лясоў, сырых лясных палянах і лугах; від роду Trollius сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Біялагічнае апісанне
Травяністая шматгадовая расліна. У залежнасці ад умоў пражывання яе вышыня вар'іруе ад 20 см (у тундры) да 1 м (пры культываванні ў спрыяльных умовах).
Лісце ў гэтай расліны двух тыпаў: сцябловае і прыкаранёвае. Сцябловыя лісты размяшчаюцца ў верхняй траціне кветаносных парасткаў. Прыкаранёвыя сабраны ў разетку ля аснавання сцябла і маюць пальчатараздзельную форму.
Кветкі буйныя шарападобныя, злёгку духмяныя, да 5 см дыяметрам, з 10-20 чашалісцікамі. Іх колер вар'іруе ад бледна-жоўтага да залаціста-жоўтага. Пялёсткі па памеры не перавышаюць чашалісцікі, але маюць больш інтэнсіўную аранжавую афарбоўку. Цвіценне ў цэнтральных раёнах Расіі адбываецца ў канцы мая — пачатку чэрвеня.
Формула кветкі: [3].
Плод — лістоўка з маленькім, крута загорнутым ўнутр носікам.
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне
Цэніцца як ранні майска-чэрвеньскі меданос, які дае вялікую колькасць нектара[4].
Фармалагічныя ўласцівасці
У свежай траве змяшчаецца протаанемін, сляды іншых алкалоідаў, сапаніны, вітамін C, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы.
Ужыванне ў народнай медыцыне
У народнай медыцыне Беларусі выкарыстоўваюць траву пры страўнікавых захворваннях. Ва Украіне — вонкава пры нарывах.
Дэкаратыўная расліна
Арыгінальная прыгажосць кветак гэтай расліны з'яўляецца прычынай зрыву іх у вялікай колькасці на букеты, у выніку чаго яе становіцца ўсё менш.
Цёплы, сонечны колер кветак пярэсны робіць іх асабліва жаданымі ў садах і парках, на берагах вадаёмаў, ручаёў.
Размнажэнне
Размножваецца вегетатыўна і насеннем, якое мэтазгодна высейваць пад зіму — тады ўсходы з'яўляюцца вясной Цвіце на другі год жыцця. Лепш расце на ўрадлівых шчыльных глебах.
Нарыхтоўка
Траву нарыхтоўваюць падчас цвіцення, сушаць на гарышчы пры добрай вентыляцыі.
Слева направа: лісце, кветка, плады
|
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — С. 16. — 480 с.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Купальница // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 161.
Літаратура
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 619. Trollius europaeus L. — Купальница европейская // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 234. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
- Купальница европейская в Энциклопедии декоративных садовых растений (Праверана 18 верасня 2011) (руск.)