Вольга Міхайлаўна Клебановіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др added Category:Актрысы Беларусі using HotCat |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
{{DEFAULTSORT:Клебановіч}} |
{{DEFAULTSORT:Клебановіч}} |
||
[[Катэгорыя:Актрысы Беларусі]] |
Версія ад 20:56, 18 верасня 2014
Вольга Міхайлаўна Клебановіч (нар. 25 лютага 1945, г. Ягертаў, Югаславія) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1982), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), народная артыстка Беларусі (1995).
Біяграфія
Закончыла 8 класаў Грэскай сярэдняй школы і пераехала ў Мінск. У 1966 г. закончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працавала ў Гродзенскім драматычным тэатры. З 1967 г. у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. Найбольш значныя ролі: Сцепаніда («Знак бяды» В.Быкава), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А.Салынскага), Вара («Разгром» А.Фадзеева), Вікторыя («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Лушка («Узнятая цаліна» М.Шолахава), Люся («Апошні тэрмін» В.Распуціна) і інш. Уладальніца прызоў Гран-пры на фестывалях: «Прыбалтыйская вясна» (1983), маладзёжнага ў Тбілісі (1986), тэатральнага ў Віцебску (1986).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).