Вольга Міхайлаўна Клебановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Міхайлаўна Клебановіч
Дата нараджэння 25 лютага 1945(1945-02-25) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Вольга Міхайлаўна Клебановіч (нар. 25 лютага 1945, г. Ягертаў, Югаславія) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1982), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), народная артыстка Беларусі (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыла 8 класаў Грэскай сярэдняй школы і пераехала ў Мінск. У 1966 г. закончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працавала ў Гродзенскім драматычным тэатры. З 1967 г. у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш значныя ролі: Сцепаніда («Знак бяды» В. Быкава), Вольга («Тры сястры» А. Чэхава), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А. Салынскага), Вара («Разгром» А. Фадзеева), Вікторыя («Казкі старога Арбата» А. Арбузава), Лушка («Узнятая цаліна» М. Шолахава), Люся («Апошні тэрмін» В. Распуціна) і інш.

Знялася ў беларускамоўнай камедыі «Свежына з салютам».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаная артыстка Беларусі (1982), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), народная артыстка Беларусі (1995).

Уладальніца прызоў Гран-пры на фестывалях: «Прыбалтыйская вясна» (1983), маладзёжнага ў Тбілісі (1986), тэатральнага ў Віцебску (1986). Уладальніца прыза «Крыштальная Паўлінка» (2003).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]