Кедыры: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 110: Радок 110:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Commonscat|Singhasari}}
{{Commonscat|Kediri kingdom}}
* [http://www.globalsecurity.org/military/world/indonesia/history-kediri.htm Indonesia History - Kediri Kingdom (1045–1221 / 1042-1222)]
* [http://www.globalsecurity.org/military/world/indonesia/history-kediri.htm Indonesia History - Kediri Kingdom (1045–1221 / 1042-1222)]
* [http://www.sejarah-negara.com/2015/10/kediri-kingdom-and-culture.html Kediri Kingdom and culture]
* [http://www.sejarah-negara.com/2015/10/kediri-kingdom-and-culture.html Kediri Kingdom and culture]

Версія ад 12:34, 5 лістапада 2015

Гістарычная дзяржава
Кедыры
1042 — 1222

Сталіца Даханапура
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кедыры (малайск.: Kediri), таксама Кадыры (індан.: Kadiri), Панджалу (яв.: Pangjalu) — сярэднявечная індуісцкая дзяржава на ўсходзе вострава Ява (10421222 гг.).

Згодна традыцыі, княства Кедыры было заснавана легендарным раджам Эрланга, які меў балійскае паходжанне, у 1042 г. Першапачаткова гэта была дробная дзяржава, залежная ад больш магутных дзяржаў Матарам і Шрывіджая. Назва княства паходзіць з санскрыту і азначае чырвоную або блакітную раслінную фарбу, якую з часоў сярэднявечча вывозілі з гэтай мясцовасці.

У XII - пачатку XIII стст. саслабленне Шрывіджаі спрыяла набыццю незалежнасці і пашырэнню межаў. Кітайскія крыніцы пачатку XIII ст. называлі Кедыры адным з найбольш заможных і моцных фарміраванняў Паўднёва-Усходняй Азіі. Аснову эканомікі складала сельская гаспадарка, вытворчасць фарбаў і спецый. Надпісы перыяду раджы Ар'ешвары (1170 - 1180 гг.) сведчаць пра тое, што ў Кедыры меўся ваенны флот. У канцы XII ст. валадары дзяржавы прымалі тытул махараджаў, што сведчыла пра незалежнасць ад Шрывіджаі.

У 1222 г. Кен Арок, заснавальнік дзяржавы Сінгасары, падняў паўстанне і перамог армію Кедыры. Княства ўвайшло ў склад Сінгасары, а потым — Маджапахіта, кіравалася намеснікамі манархаў як аўтаномная адзінка. Канчаткова ліквідавана толькі ў сярэдзіне XX ст.

Спасылкі