Шрывіджая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шрывіджая
650 — 1377



Srivijaya Empire.svg
Сталіца Палембанг
Форма кіравання манархія
махараджа
Гісторыя Інданезіі
Surya Majapahit.svg VOC.svg National emblem of Indonesia Garuda Pancasila.svg
Храналогія

Шрывіджая (малайск. і індан.: Sriwijaya; тайск.: ศรีวิชัย) — старажытная дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі (6501377 гг.).

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

Першыя пісьмовыя звесткі пра краіну Шый-лі-фа-шый, якая атаесамляецца з дзяржавай Шрывіджая, заставіў кітайскі дыпламат І Цынь. У 671 г. ён правёў на яе тэрыторыі каля 6 месяцаў. Першая пісьмовая крыніца на старажытнай малайскай мове была застаўлена ў раёне Палембанга ў 682 г. У агульнапрынятай навуковай версіі заснаванне дзяржавы Шрывіджая адносяць да другой паловы VII ст. Аднак ужо ў гэты перыяд Шрывіджая ўжо вяла актыўную знешнюю экспансію, сутыкалася з дзяржавамі кхмераў і чамаў у Індакітаі. Таму некаторыя вучоныя датуюць стварэнне Шрывіджаі II - VII стст.

У пачатку XX ст. французскія археолагі выказалі думку, што першапачатковым цэнтрам дзяржавы Шрывіджая быў раён горада Палембанг на Суматры. Тут на рацэ Мусі хутка развівалася буйная гандлёвая зона, адкуль у Кітай вывозіліся каштоўныя сарты драўніны і араматычныя алеі і смолы. Вакол яго вырасла некалькі дзяржаўных фарміраванняў, якія ў выніку ўвайшлі ў склад адзінай імперыі. Думка французкіх археолагаў падцвярджалася знаходкамі старажытнай культуры на рацэ Мусі і тым фактам, што ў розных дакументах Шрывіджая падавалася пад рознымі найменнямі. У нашы дні яна застаецца дамінуючай. Але таксама высоўваліся і іншыя версіі аб першапачатковым цэнтры дзяржавы на астравах Рыау, у Джамбі, паўвостраве Малака і Кра.

Назва дзяржавы Шрывіджая паходзіць з санскрыту і значыць "бліскучая перамога", але ў дакументах яна сустракаецца ўсяго некалькі разоў. У іншаземных крыніцах фігуруюць іншыя назвы. Таму многія сучасныя даследчыкі прызнаюць, што Шрывіджая — умоўная назва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў другой палове VII ст. дзяржава Шрывіджая выступала як магутная і актыўная палітычная сіла ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі. Паводле старажытных запісаў, знойдзеных на Суматры і востраве Бангка, у яе склад уваходзілі значныя суматранскія тэрыторыі і астравы Бангка і Белітунг. У больш позніх кітайскіх спісах, якія датуюцца гэтым часам, Шрывіджая выступала ў якасці суверэна некалькіх дзяржаўных утварэнняў на Суматры і Яве. Можна меркаваць, што у склад Шрывіджаі ўваходзіла некалькі портаў на паўвостраве Малака і ў Індакітаі. Ваенные дзеянні супраць Шрывіджаі вялі кхмеры і чамы.

Відавочна, канчатковае заваяванне паўвострава Малака адбылося толькі пры махараджы Дхармасету (VIII ст.), які падпарадкаваў мясцовую індуісцкую дзяржаву Пан-Пан. Яго сын Самаратунга (792 - 835 гг.) усталяваў сваю ўладу на Яве, дзе пабудаваў Барабудур. Ён заснаваў магутную дынастыю Сайлендра, што кіравала на Яве і поўдні Суматры. Лічыцца, што ў сярэдзіне IX ст. выхадцы з Шрывіджаі перасяліліся на Мадагаскар. Поспех валадароў Шрывіджаі тлумачыўся наяўнасцю магутнага ваеннага флота і ўсталяваннем манаполіі на марскія гандлёвыя сувязі ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

У канцы IX - X стст. адбылося саслабленне цэнтралізаванага кіравання, што дазволіла дзяржаўным утварэнням Явы і поўдня Суматры фактычна выйсці з-пад падпарадкавання і весці самастойную палітыку. У 990 г. яванскі раджа Дхармавангса нават учыніў ваенны паход у раён Палембанга. Але ў XI ст. Шрывіджая зноў адрадзіла сваю магутнасць. Пад яе кантролем апынуліся большая частка Суматры, захад Явы, землі сучаснай Малайзіі і поўдня Таіланда, некаторыя Філіпінскія астравы. У выніку галоўным супернікам Шрывіджаі стала паўднёваіндыйская дзяржава Чола, якая вяла актыўную знешнюю экспансію. У 1025 г. флот Чола заваяваў частку паўвострава Малака. Пазней дынастыя Чола ўмешвалася ва ўнутраныя канфлікты ў Шрывіджаі, прычым рабіла гэта па запыту саміх махараджаў.

У XIII ст. зноў адбылося саслабленне Шрывіджаі. Уладары Усходняй Явы падпарадкавалі захад вострава, а потым і поўдзень Суматры. Поўдзень Таіланда і паўвостраў Малака паступова апынуліся пад уплывам дзяржавы кхмераў. У 1347 г. суматранскія землі былі канчаткова заваяваны яванскай імперыяй Маджапахіт. У 1377 г. там успыхнула паўстанне, правадыры якога выступалі за ўзнаўленне Шрывіджаі. Аднак яно было задушана. Шрывіджая больш не адраджалася.

Дзяржава і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

Махараджа з прыдворнымі, Барабудур

Дзяржава Шрывіджая была манархіяй, на чале якой знаходзіўся ўладар, што меў тытул махараджа. У старажытных надпісах таксама ўзгадваюцца такія тытулы, як хаджы-прат'яя (мясцовыя манархі), бхупаты (мясцовыя правадыры), раджапутра (прынцы). Пры махараджы знаходзіліся вышэйшыя дзяржаўныя дарадцы кумарамат'я і ваенныя правадыры санапаты. Меўся штат дзяржаўных суддзяў і загадчыкаў дзяржаўнымі будаўнічымі работамі.

Большая частка насельніцтва належыла да асабіста свабодных сялян. Колькасць рабоў не была вялікай. Мяркуюць, што рабства не было спадчынным. Выключэнне складалі прыдворныя рабы хулун-хаджы, якія часам займалі адказныя пасады, удзельнічалі ў ваенных паходах. Вылучаўся пласт высакародных прат'яя. Грамадства Шрывіджаі падзялялася на касты. Узгадваюцца касты рабочых, залежных слуг, гандляроў, капітанаў суднаў, салдат, мастакоў і г. д.

Галоўнай рэлігіяй заставаўся будызм. Відавочна, у найбольш старажытны перыяд існавання дзяржавы дамінавала вучэнне хінаяна, але ў пазнейшую пару распаўсюджвалася махаяна.

Культура знаходзілася пад моцным уплывам індыйскіх узораў, што асабліва заўважна на прыкладзе мастацтва. У архітэктуры паступова сфарміраваўся самастойны стыль пабудовы храмаў. Выкарыстоўвалася пісьмо на аснове індыйскіх графічных сістэм, але ўжо з VII ст. надпісы рабіліся на старажытнай малайскай мове.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]