Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Флігель: вікіфікацыя |
→Флігель: дапаўненне |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
[[Файл:Усадьба Четвертинских,вид на хозяйственные постройки.jpg|250px|міні|злева|Флігель]] |
[[Файл:Усадьба Четвертинских,вид на хозяйственные постройки.jpg|250px|міні|злева|Флігель]] |
||
Флігель першапачаткова з'ўляўся сядзібай [[Род Тызенгаўзаў|Тызенгаўзаў]], папярэдніх уладальнікаў маёнтка. Да пабудовы палаца ў пачатку XX стагоддзя тут жылі Чацвярцінскія, а да іх [[род Урускіх|Урускія]]. Вырашаны ў стылі [[неаготыка|неаготыкі]] — аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з круглай у сячэнні [[Шацёр, архітэктура|шатровай]] вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага [[партал]]у. |
Флігель першапачаткова з'ўляўся сядзібай [[Род Тызенгаўзаў|Тызенгаўзаў]], папярэдніх уладальнікаў маёнтка. Да пабудовы палаца ў пачатку XX стагоддзя тут жылі Чацвярцінскія, а да іх [[род Урускіх|Урускія]]. Вырашаны ў стылі [[неаготыка|неаготыкі]] — аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з круглай у сячэнні [[Шацёр, архітэктура|шатровай]] вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага [[партал]]у. |
||
== Цікавыя факты == |
|||
Арыгінальна было вырашана князем пытанне водазабеспячэння Жалудоцкага палаца. Вада да яго паступала з крыніц у вёсцы [[Вёска Кукіні|Кукіна]] (прыкладна ў 2-х км ад палаца) самацёкам. Вада дадаткова фільтравалася і падавалася ў рэзервуар на 3-м паверсе будынка з дапамогай помпаў, якія працавалі на сціснутым паветры. Паводле аповядаў старажылаў, сістэма падачы вады была настолькі эканамічнай, што для працы помпаў на працягу месяца дастаткова было 2-х балонаў са сціснутым паветрам<ref name="ЛЧ">[http://uctopuk.info/regions/shchuchin/history/?id=361 Людвиг Четвертинский] {{ref-ru}}</ref>. |
|||
<center><gallery> |
<center><gallery> |
Версія ад 22:27, 22 кастрычніка 2016
Славутасць | |
Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх | |
---|---|
53°36′03″ пн. ш. 24°57′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Жалудок |
Архітэктурны стыль | неабарока |
Архітэктар | У. Марконі |
Заснавальнік | Л. Святаполк-Чацвярцінскі |
Дата пабудовы | 1908 год |
Будынкі | |
палац • флігель • млын • кузня • гаспадарчыя пабудовы • парк | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000627 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Створаны князем Л. Святаполк-Чацвярцінскім за 1 км на захад ад г. п. Жалудок Шчучынскага раёна. Уключае мураваны палац, флігель, рэшткі былога млына, кузня і іншыя гаспадарчыя пабудовы, якія аб'яднаныя сеткай узаемна перпендыкулярных алей рэгулярнага парку.
Гісторыя
Палац пабудаваны ў 1908 годзе у стылі неабарока паводле праекту архітэктара У. Марконі. Цяпер комплекс належыць ваеннаму ведамству.
Архітэктура
Палац
Манументальны двухпавярховы будынак накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прамавугольнымі рызалітамі, накрытымі самастойнымі шатровымі дахамі з заломамі. Дваровы цэнтральны рызаліт прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-вітражамі і авальнымі люкарнамі, якія асвятляюць парадную лесвіцу. Рызаліт завершаны балюстрадай і скульптурна-геральдычнай кампазіцыяй з дэкаратыўнымі вазамі. Паміж дваровымі рызалітамі па фронту фасаду тэраса з балюстраднай агароджай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны балконам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панэлі, фігурныя і спрошчаныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, рустоўка. У цэнтры будынку размешчаная парадная зала, вестыбюль з лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.
Флігель
Флігель першапачаткова з'ўляўся сядзібай Тызенгаўзаў, папярэдніх уладальнікаў маёнтка. Да пабудовы палаца ў пачатку XX стагоддзя тут жылі Чацвярцінскія, а да іх Урускія. Вырашаны ў стылі неаготыкі — аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з круглай у сячэнні шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага парталу.
Цікавыя факты
Арыгінальна было вырашана князем пытанне водазабеспячэння Жалудоцкага палаца. Вада да яго паступала з крыніц у вёсцы Кукіна (прыкладна ў 2-х км ад палаца) самацёкам. Вада дадаткова фільтравалася і падавалася ў рэзервуар на 3-м паверсе будынка з дапамогай помпаў, якія працавалі на сціснутым паветры. Паводле аповядаў старажылаў, сістэма падачы вады была настолькі эканамічнай, што для працы помпаў на працягу месяца дастаткова было 2-х балонаў са сціснутым паветрам[1].
-
Флігель у пач. XX ст.
-
Гаспадарчая пабудова
-
Кузня
Літаратура
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок) на Вікісховішчы |
- Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок) на сайце Radzima.org
- Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ Людвиг Четвертинский (руск.)