Каралінскі замак: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Каралінскія астравы; added Category:Каралін using HotCat |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
== Архітэктура == |
== Архітэктура == |
||
Замак пабудаваны ў [[новаітальянская фартыфікацыйная сістэма|новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэме]], прамавугольны ў плане, меў памеры 76 м на 38 м на 46 м на 76 м. Два |
Замак пабудаваны ў [[новаітальянская фартыфікацыйная сістэма|новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэме]], прамавугольны ў плане, меў памеры 76 м на 38 м на 46 м на 76 м. Два паўднёвыя [[бастыён|бастыёны]] выходзілі на раку [[рака Прыпяць|Прыпяць]] і мелі невялікія памеры. Перад замкам ішоў [[роў]] шырынёй да 9 м з пад'ёмным мостам. На [[Дзядзінец|дзядзінцы]] стаяў [[палац]] уладальніка замка. |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 20:55, 22 студзеня 2017
Каралінскі замак размяшчаўся ў прадмесці Пінска Каралін.
Гісторыя
Заснаваны маршалкам вялікім літоўскім князем Янам Каралем Дольскім, які ў 1690 г. атрымаў ад Сойма зямлю каля Пінска. Там ім было пабудавана прадмесце Каралін, замак, які меў як ваенную, так і рэпрэзентатыўную функцыі, а насупраць яго – касцёл Св. Карла Барамеуша.
Пасля смерці Я. К. Дольскага замак перайшоў па спадчыне да князёў Вішнявецкіх. Замак разбураны ў 1706 г. войскамі шведскага караля Карла XII. Да пачатку XX ст. захаваліся руіны замка. Да нашых дзён дайшоў падземны ход, якім можна выйсці на бастыёны.
Архітэктура
Замак пабудаваны ў новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэме, прамавугольны ў плане, меў памеры 76 м на 38 м на 46 м на 76 м. Два паўднёвыя бастыёны выходзілі на раку Прыпяць і мелі невялікія памеры. Перад замкам ішоў роў шырынёй да 9 м з пад'ёмным мостам. На дзядзінцы стаяў палац уладальніка замка.
Літаратура
- Ткачоў М. Каралінскі замак / Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Мн.: БелЭн, 2006. — 792 с. — С. 47.