ФК Нансі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
новы трэнер
Радок 7: Радок 7:
|Стадыён = [[Стад Марсель Піко]]
|Стадыён = [[Стад Марсель Піко]]
|Умяшчальнасць = 20 087
|Умяшчальнасць = 20 087
|Трэнер = [[Пабла Карэа]]
|Трэнер = [[Венсан Аньён]]
|Чэмпіянат = [[Ліга 2]]
|Чэмпіянат = [[Ліга 2]]
|Сезон = [[Ліга 1 у сезоне 2016/2017|2016/17]]
|Сезон = [[Ліга 1 у сезоне 2016/2017|2016/17]]

Версія ад 20:38, 30 жніўня 2017

Нансі
Поўная назва Association Sportive Nancy-Lorraine
Заснаваны 1967
Горад Нансі, Францыя
Стадыён Стад Марсель Піко
Умяшчальнасць: 20 087
Прэзідэнт Жак Русело[d]
Галоўны трэнер Венсан Аньён
Чэмпіянат Ліга 2
2016/17 19 месца ў Лізе 1
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Нансі» (фр.: AS Nancy) — французскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Нансі. Клуб быў заснаваны ў 1967 годзе. Свае хатнія матчы «Нансі» праводзіць на стадыёне «Марсель Піко», які месціцца ў камуне Тамблен, якая ўваходзіць у акругу Нансі.

Клуб «Нансі» быў заснаваны як пераемнік папярэдняй каманды ФК «Нансі», якая былі ліквідавана ў 1965 годзе. Клуб ніколі ў сваёй гісторыі не перамагаў у нацыянальным чэмпіянаце, гуляючы ў асноўным у Лізе 1 і Лізе 2. Адзіным значным дасягненнем клуба з'яўляецца перамога ў 1978 годзе ў Кубку Францыі, калі ў фінале «Нансі» быў мацнейшы за «Ніцу». Клуб таксама мае на сваім рахунку перамогу ў Кубку французскай лігі ў 2006 годзе.

Самым вядомым іграком клуба за яго гісторыю з'яўляецца Мішэль Плаціні, які распачаў сваю кар'еру ў клубе ў 1972 годзе і правёў у «Нансі» ў агульнай складанасці восем сезонаў. Ён забіў адзіны гол у вышэйзгаданым фінале Кубка Францыі, а таксама двойчы станавіўся іграком года, гуляючы ў клубе. Плаціні таксама добра зарэкамэндаваў сябе як ігрок нацыянальнай зборнай Францыі і ў іншых клубных камандах пасля свайго сыходу з «Нансі». Ён лічыцца найлепшым іграком клуба за ўсю яго гісторыю.

Спасылкі

Шаблон:Soccer-team-stub