Віктар Уладзіміравіч Ярац: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Творчасць: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{навуковец}}
'''Віктар Уладзіміравіч Ярац''' ({{ДН|23|10|1948}}, [[пасёлак Красны Мост]], {{МН|Рэчыцкі раён|у Рэчыцкім раёне|}}, [[Гомельская вобласць]]) — беларускі [[паэт]], [[літаратуразнавец]], [[крытык]].
'''Віктар Уладзіміравіч Ярац''' ({{ДН|23|10|1948}}, [[пасёлак Красны Мост]], {{МН|Рэчыцкі раён|у Рэчыцкім раёне|}}, [[Гомельская вобласць]]) — беларускі [[паэт]], [[літаратуразнавец]], [[крытык]].



Версія ад 21:37, 22 верасня 2017

Віктар Уладзіміравіч Ярац
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1948(1948-10-23) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык, паэт, гісторык літаратуры, літаратурны крытык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Член у

Віктар Уладзіміравіч Ярац (23 кастрычніка 1948, пасёлак Красны Мост, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, літаратуразнавец, крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1966 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1968 г. перавёўся ў Гомельскі педагагічны інстытут, на базе якога ў 1969 г. быў адкрыты ўніверсітэт (скончыў у 1970). Быў некалькі месяцаў загадчыкам сельгасаддзела рагачоўскай раённай газеты «Камунар». У 1970—1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на Гомельскай студыі тэлебачання. У 1975 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Гомельскага ўніверсітэта. Працуе выкладчыкам гэтага ўніверсітэта, з 1978 г. — дацэнт. Кандыдат філалагічных навук.

Творчасць

Першыя вершы апублікаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў школьныя гады. Актыўна пачаў выступаць у друку з 1966 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Уваходзіны» (1976), «Добрыца» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989).

Выступае ў перыядычным друку па праблемах развіцця сучаснай беларускай паэзіі. Напісаў вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў «Беларускія паэты — лаўрэаты Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР» (Гомель, 1983).

Перакладае творы балгарскіх, літоўскіх, рускіх, украінскіх паэтаў на беларускую мову.

Зноскі

Літаратура