Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 25: Радок 25:
[[Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія|*]]
[[Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія|*]]
[[Катэгорыя:Нацыянальныя акадэміі|Арменія]]
[[Катэгорыя:Нацыянальныя акадэміі|Арменія]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1943 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе]]

Версія ад 22:15, 20 кастрычніка 2017

Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія (НАН РА) — вышэйшая навуковая арганізацыя, якая арганізуе, ажыццяўляе і каардынуе фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў розных галінах навукі на тэрыторыі Рэспублікі Арменія. Акадэмія аб'ядноўвае ў сваім складзе навукова-даследчыя інстытуты, прыраўнаваныя да іх ўстановы і орган кіравання — прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук, які ўключае больш за 50 навуковых і іншых устаноў.

Агульная колькасць супрацоўнікаў Акадэміі складае больш за 3700 чалавек (у тым ліку: 87 правадзейных членаў Нацыянальнай акадэміі навук, 18 членаў-карэспандэнтаў, 323 дактары навук, 1006 кандыдатаў навук).

Прэзідыум Акадэміі і вялікая частка яе падраздзяленняў знаходзяцца ў Ерэване, сталіцы Арменіі, іншыя падраздзяленні размешчаны ў Гюмры, Севане, Гарысе, Ванадзоры і Капане. Астранамічныя даследаванні праводзяцца ў Бюраканскай астрафізічнай абсерваторыі.

Прэзідэнты

  1. Іосіф Арбелі (1943—1947)
  2. Віктар Амбарцумян (1947—1993)
  3. Фадзей Саркісян (1993—2006)
  4. Радзік Мартырасян (з 17 мая 2006)

Гл. таксама

Спасылкі