Уладзімір Іванавіч Самойла: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
→Біяграфічны нарыс: даданы ўспамін вязня, які бачыў Самойлу ў турме ў Беластоку |
|||
Радок 12: | Радок 12: | ||
На пачатку 1930-х г. працаваў бібліятэкарам Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]]) датычылі культуралагічнай тэматыккі, помнікаў старажытнай літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусветнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі. |
На пачатку 1930-х г. працаваў бібліятэкарам Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]]) датычылі культуралагічнай тэматыккі, помнікаў старажытнай літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусветнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі. |
||
Арыштаваны ў кастрычніку [[1939]] ў ліку іншых беларускіх дзеячаў. Этапаваны ў Мінск (?), расстраляны<ref>Маракоў…</ref>. |
Арыштаваны ў кастрычніку [[1939]] ў ліку іншых беларускіх дзеячаў. Вывезены органамі НКУС з Вільні, некаторы час знаходзіўся ў турме ў Беластоку. Паводле аднаго з вязняў, які сядзеў з ім у адной камеры ў беластоцкай турме, ''"Самойла, беларус, хварэў на страўнік. Быў змучаны частымі допытамі. Седзячы ў камеры, увесь час пісаў. Энкавэдзісты патрабавалі ад яго падрабязнага апісання беларускага руху"''<ref>[https://jbc.bj.uj.edu.pl/dlibra/publication/344548/edition/328997 Goniec Codzienny, Nr. 38, 02.09.1941]</ref>. Этапаваны ў Мінск (?) ці Вілейку (?), расстраляны<ref>Маракоў…</ref>. |
||
== Знаёмства з Я. Купалам == |
== Знаёмства з Я. Купалам == |
Версія ад 13:24, 4 сакавіка 2019
Уладзімір Іванавіч Самойла | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1878 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1941[1] |
Грамадзянства | |
Бацька | Іван Іванавіч Самойла[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, літаратуразнавец, літаратурны крытык, філосаф |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Іванавіч Самойла (17 (29) студзеня 1878, Мінск — 1941) — беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф.
Біяграфічны нарыс
Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1916).
Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску, адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук» (1906). З 1908 супрацоўнічаў у мінскіх і віленскіх перыядычных выданнях («Минский курьер», «Наша ніва»). Пісаў пра асвету народных мас, неабходнасць беларускай школы. Адзін з першых высока ацаніў літаратурную творчасць Янкі Купалы. Аўтар артыкулаў, эсэ прысвечаных творчасці расійскіх і замежных пісьменнікаў. У пачатку 1910-х ад літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці адышоў. Узначальваў хімічную лабараторыю ў Мінску, быў членам гарадской думы.
З 1918 жыў у Вільні, працаваў выкладчыкам у гімназіі, супрацоўнічаў у прэсе («Виленская речь», «Виленские новости» і інш.). Выступіў з серыяй публіцыстычных артыкулаў пра становішча на Віленшчыне, у якіх паказваў імперыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923—1927 адзін з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку.[2] У філасофскіх эсэ, нарысах сцвярджаў гістарычную заканамернасць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у Заходняй Беларусі і яго аб’ектыўную непераможанасць. Пасля разгрому БСРГ ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці адыйшоў. У 1928—1929 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданні Інбелкульта і Беларускай Акадэміі Навук. У газетах «Kurier Wileński» i «Przegląd Wileński» апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалогію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.
На пачатку 1930-х г. працаваў бібліятэкарам Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе «Калоссе») датычылі культуралагічнай тэматыккі, помнікаў старажытнай літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусветнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі.
Арыштаваны ў кастрычніку 1939 ў ліку іншых беларускіх дзеячаў. Вывезены органамі НКУС з Вільні, некаторы час знаходзіўся ў турме ў Беластоку. Паводле аднаго з вязняў, які сядзеў з ім у адной камеры ў беластоцкай турме, "Самойла, беларус, хварэў на страўнік. Быў змучаны частымі допытамі. Седзячы ў камеры, увесь час пісаў. Энкавэдзісты патрабавалі ад яго падрабязнага апісання беларускага руху"[3]. Этапаваны ў Мінск (?) ці Вілейку (?), расстраляны[4].
Знаёмства з Я. Купалам
Летам У. Самойла прыязджаў у бацькоўскі фальварак Казіміраўка пад Мінскам. Непадалёк знаходзіўся хутар Мачаны, куды да сваякоў прыходзіў юны Іван Луцэвіч, сын беднага шляхціца-аднадворца. Падлетак марыў вучыцца ў Мінскім рэальным вучылішчы, а Уладзіміра Самойлу, бацька якога быў там дырэктарам, папрасілі падрыхтаваць будучага пісьменніка да паступлення[5].
Ідэя з вучылішчам не ўдалася, аднак маладыя людзі пасябравалі. А галоўнае, Уладзімір Самойла разглядзеў ў малодшым сябру - розніца паміж імі была чатыры гады - вялікі паэтычны талент[5].
Менавіта дзякуючы Самойле праз гады ў газеце "Северо-Западный край" быў надрукаваны першы верш Івана Луцэвіча «Мужык», падпісаны псеўданімам Янка Купала[5].
Творы
- Праф. Здзяхоўскі аб беларускай душы. Вільня, 1924;
- Які «Самаўрад» гатуе Беларускаму народу Польская рэспубліка? Вільня, 1924;
- «Nowy» i «najnowszy» kurs polityki polskiej w sprawie biaіoruskiej. Wilno, 1932;
- У кн.: Александровіч С. Х., Александровіч В. С. Беларуская літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў. Мн., 1978.
Зноскі
- ↑ Uladzìmìr Ìvanavìč Samojla // MAK
- ↑ ЭГБ, т.6, ч.1, с.218
- ↑ Goniec Codzienny, Nr. 38, 02.09.1941
- ↑ Маракоў…
- ↑ а б в Легенды учителя Купалы (руск.)<
Літаратура
- Бас І. Уладак з Казіміраўкі // Бас І. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. Мн., 1971;
- Калинкович Н. Как дань глубокого уважения… // Неман. 1979, № 11;
- Александровіч С. Х. Уладзімір Самойла — даследчык паэзіі Янкі Купалы // Песні беларускай валадар. Мн., 1981;
- Конан У. Прарок у сваёй Айчыне: Ул. Самойла, 1878—1941 // Вяртання маўклівая споведзь: постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мн., 1994;
- БП, т. 5;
- ЭГБ, т. 6-1;
- [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
Спасылкі
- САМОЙЛА Уладзімір Іванавіч
- Васіль Дэ Эм (Васіль Дранько-Майсюк). Крытык і філёзаф, ахвяра Сталіна. 20 фактаў пра Ўладзімера Самойлу // Радыё Свабода, 29 студзеня 2018
Уладзімір Іванавіч Самойла ў Вікікрыніцах | |
Уладзімір Іванавіч Самойла на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі ў 1941 годзе
- Выпускнікі МДУ
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Постаці беларускага літаратуразнаўства
- Постаці беларускай філасофіі
- Публіцысты Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР