Юрый Уладзіміравіч Семяняка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Спасылкі: дапаўненне |
|||
Радок 40: | Радок 40: | ||
* Дзяржаўная прэмія Беларусі (1972) |
* Дзяржаўная прэмія Беларусі (1972) |
||
== Памяць == |
|||
[[Файл:Мінск. Савецкая вуліца (плошча Незалежнасці) (18).jpg|thumb|Мемарыяльная дошка Юрыю Семяняку]] |
|||
На [[Дом Уніхоўскага|доме па вул. Савецкай, 19]] у Мінску, дзе жыў Юрый Семяняка, устаноўлена [[мемарыяльная дошка]]. |
|||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
Версія ад 15:19, 23 жніўня 2019
Юрый Уладзіміравіч Семяняка | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лістапада 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1990 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Юрый Уладзіміравіч Семяняка (26 лістапада 1925, г. Мінск — 16 ліпеня 1990) — беларускі кампазітар. Народны артыст Беларусі (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1962).
Біяграфічныя звесткі
Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі (1957, клас А. Багатырова). У 1947—63 канцэртмайстар Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі.
Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1957. У 1978—80 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.
Творчасць
У яго творчасці пераважалі два асноўныя кірункі — музычны тэатр і песня. Музыцы Ю. Семянякі ўласцівы лірызм, яркі меладызм, шчырасць выказвання; інтанацыйны склад грунтуецца на беларускай народнай песеннасці і асаблівасцях сучасных масавых жанраў.[1]
Сярод твораў: оперы «Калючая ружа» (паст. 1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982), аперэты «Рабінавыя каралі» (1964), «Пяе Жаваранак» (1969, 2-я рэд. 1971), «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», дзіцячая «Сцяпан — вялікі пан», кантаты, у т.л. «Ясныя дарогі» (1957), «Памяці Канстанціна Заслонава» (1958), «Горад юнацтва» (1964), «Велічальная Мінску» (1967), «Зямля мая» ў 4-х частках (1979, для народнага хору і народнага аркестра), «У вянок Максіму Баідановічу» (1980), сюіты «Родныя песні» (1979, для хору і народнага аркестра) і інш.
Аўтар шматлікіх песень, у т.л. «Ой, шумяць лясы зялёныя», «Беларусь — мая песня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцвітай, Беларусь», «Явар і каліна», «Ты мне вясною прыснілася», «Не за вочы чорныя», «Журавіны», «Беларусачка» і інш. Значнае месца ў творчасці займалі харавыя творы (хары а капэла «Вы чулі, як плачуць дрэвы», паэма-рэквіем «Хатынскія званы», цыкл на словы Я. Коласа), вакальныя дуэты, трыо, квартэты, музыка да драматычных спектакляў («Трэцяе пакаленне» паводле К. Чорнага, «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела і «Залаты медаль» І. Шамякіна, «Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава, «Мурын бор» І. Ісачанкі. Пісаў музыку да кінафільмаў «Каханнем трэба даражыць» (у сааўт.), «Песня нашай зямлі», «Веснавыя мелодыі», «Дарогі Беларусі» і тэлефільмаў («Плач перапёлкі»), радыёспектакляў і талепастановак. Апрацоўваў беларускія народныя песні для хору а капэла, дзіцячага хору і інш.
Прэміі і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэмія Беларусі (1972)
Памяць
На доме па вул. Савецкай, 19 у Мінску, дзе жыў Юрый Семяняка, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ Ракава (2002)
Літаратура
- Жураўлёў Дз., Загародні Г. Юрый Семяняка. Мн., 1974.
- Ракава А. Семяняка // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
Спасылкі
- Нарадзіліся 26 лістапада
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 16 ліпеня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Асобы
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары СССР
- Кампазітары Беларусі
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Музыканты паводле алфавіта
- Оперныя кампазітары