Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Спасылкі: вікіфікацыя, перанесена: Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі → Катэгорыя:Педагогі Беларусі з дапамогай AWB |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Спасылкі: вікіфікацыя, выдалена: Катэгорыя:Постаці педагогікі з дапамогай AWB |
||
Радок 31: | Радок 31: | ||
{{DEFAULTSORT:Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч}} |
{{DEFAULTSORT:Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч}} |
||
[[Катэгорыя:Публіцысты |
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта]] |
[[Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта]] |
||
[[Катэгорыя:Педагогі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Педагогі Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці педагогікі]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне]] |
Версія ад 02:15, 23 мая 2020
Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Паляшук[1] |
Дата нараджэння | 25 верасня 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1940 (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык, педагог, багаслоў |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч (13 (25) верасня 1875, в. Восаўцы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 16 верасня 1940, Вільня; Псеўданім: Паляшук) — беларускі педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч.
Біяграфія
З духоўнага саслоўя. Скончыў праваслаўную Віленскую семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909—1913 выкладчыкам мужчынскай 4-класнай настаўніцкай семінарыі, рэальнага вучылішча імя Іопшынай, прыватнай жаночай гімназіі імя Анісімавай у Рагачове Магілёўскай губерні (1909—1912), у 1913—1918 інспектарам народных школ Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні З пачатку 1920-х жыў у Вільні. Член Беларускага навуковага таварыства; адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925—1928 настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў беларускіх школах лацінкі (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім „Лемантары“ Ст. Любіч-Маеўскага», 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар «Zasieúki», 1937). Аўтар школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. У публіцыстыцы (найперш на старонках час. «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933. У 1937 выдаваў часопіс для дзяцей «Снапок».
Бібліяграфія
- Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. Вільня, 1926;
- Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца ў гуртках ТБШ. Вільня, 1928;
- Пішы самадзейна: Развіццё навыку самастойнага пісьма. Ч. 1. Вільня, 1928;
- Метадычныя ўвагі да пасобніка «Пішы самадзейна». Вільня, 1929;
- Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. Вільня, 1936;
- Першыя зерняткі. Вільня, 1936.
Зноскі
Літаратура
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. — Мн., 2007.
- Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986
- Памятная книжка Могилевской губернии.
- Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917—1945). Мн., 1993
- Вабішчэвіч А. Каб жыць пад сваім небам: Навукова-педагагічная спадчына Сяргея Паўловіча // Голас Радзімы. 1996, 19, 26 снеж.
- ЭГБ, т. 5.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч
- Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч — беларускі багаслоў, педагог, перакладчык
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце
- Памерлі 16 верасня
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Кіеўскай духоўнай акадэміі
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Члены Таварыства беларускай школы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі