Трэці Дом Саветаў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Гісторыя |
|||
Радок 49: | Радок 49: | ||
На пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], 24 ліпеня 1941 года падчас [[Бамбардзіроўка Мінска|масіраванай бамбардзіроўкі Мінска]], у прыстасаваных пад [[бомбасховішча]] скляпеннях дома хаваліся яго жыхары, у асноўным жанчыны і дзеці<ref name="mensk"/>, [[Эвакуацыя ў СССР у час Вялікай Айчыннай вайны|неэвакуаваныя]] сем’і вайскоўцаў<ref name="svabod1-2">[https://svabod1.azureedge.net/a/trajeckaja-hara-u-historyi/29120218.html Траецкая гара ў гісторыі. Вандроўка вакол месца, дзе адбудзецца канцэрт #БНР100]</ref>. Паводле ўспамінаў [[Старшыня СНК БССР|старшыні Савета Народных Камісараў БССР]] [[Іван Крупеня|Івана Крупені]] «бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар. Усе пад’езды і падыходы былі ахоплены полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей»<ref name="mensk"/>. |

||
Будынак |
Будынак адноўлены ў 1947 годзе<ref name="svabod1-1"/>. Першы паверх займае прадуктовы магазін «Траецкі»<ref name="mensk"/>. |
||
== Архітэктура == |
== Архітэктура == |
Версія ад 10:40, 6 красавіка 2021
Славутасць | |
Трэці Дом Саветаў | |
---|---|
53°54′34″ пн. ш. 27°33′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў і Уладзімір Мікалаевіч Вараксін |
Дата пабудовы | 1936 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000012 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трэці Дом Саветаў — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Максіма Багдановіча (дом № 23) і Старажоўскай.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1936 годзе па праекце А. Дзянісава і У. Вараксіна[1]. Да вайны меў адрас вул. Горкага, 21/52[2]. У будынку, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся пераважна сем’і старшых афіцэраў РККА. Кватэры мелі ўсе магчымыя тым часам выгоды: каналізацыю, тэлефанізацыю і нават ванныя пакоі[3].
У кватэры № 24 жыў наркам асветы Ананій Дзякаў[3], арыштаваны дома 11 мая 1937 года. У кватэры № 2 -- беларускі пісьменнік і эканаміст Янка Нёманскі, арыштаваны дома 27 красавіка 1937 года. Паводле гісторыка Ірыны Варанковай, да 1941 года ў доме жыла артыстка Ларыса Александроўская[2].
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 24 ліпеня 1941 года падчас масіраванай бамбардзіроўкі Мінска, у прыстасаваных пад бомбасховішча скляпеннях дома хаваліся яго жыхары, у асноўным жанчыны і дзеці[1], неэвакуаваныя сем’і вайскоўцаў[3]. Паводле ўспамінаў старшыні Савета Народных Камісараў БССР Івана Крупені «бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар. Усе пад’езды і падыходы былі ахоплены полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей»[1].
Будынак адноўлены ў 1947 годзе[2]. Першы паверх займае прадуктовы магазін «Траецкі»[1].
Архітэктура
Вядомы беларускі архітэктар А. Воінаў не раз крытыкаваў дрэнную планіроўку ўнутраных памяшканняў[1]:
Самы вялікі па плошчы пакой аднесены ўглыб кватэры, і каб прайсці ў яго, трэба прайсці праз меншае па памерах жылое памяшканне. Разам з тым тут цікава вырашаны фасады, у якіх простымі сродкамі з ужываннем рознай па колеры і фактуры тынкоўцы і вертыкальных невялікага выступу пілястраў дасягнута высокая архітэктурна-мастацкая выразнасць. |
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трэці Дом Саветаў