Сілезцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Этнічная група|
group = Сілезцы
| image = [[Файл:Babcia Agnes.jpg|150пкс]]
| caption = Жанчына ў сілезскім строі з Чэшскага Цішына, 1914 год
| popplace = [[Польшча]]
| langs = [[Сілезская мова|сілезская]]
| rels = [[каталіцтва]]
| poptime = больш 2 мільёнаў
| related = [[палякі]], [[чэхі]], [[славакі]]
}}
'''Сіле́зцы''' ({{lang-szl|Ślůnzoki}}, {{lang-pl|Ślązacy}}, {{lang-cs|Slezané}}, {{lang-de|Schlesier}}) — заходнеславянскі народ, які пражывае ў [[Сілезія|Сілезіі]], якая падзелена між [[Польшча]]й, [[Германія]]й і [[Чэхія]]й.
'''Сіле́зцы''' ({{lang-szl|Ślůnzoki}}, {{lang-pl|Ślązacy}}, {{lang-cs|Slezané}}, {{lang-de|Schlesier}}) — заходнеславянскі народ, які пражывае ў [[Сілезія|Сілезіі]], якая падзелена між [[Польшча]]й, [[Германія]]й і [[Чэхія]]й.


Радок 6: Радок 16:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Выява:Babcia Agnes.jpg|thumb|100px|Жанчына ў сілезскім строі з [[Чэшскі Цішын|Чэшскага Цішына]], [[1914]] год]]

З незапамятных часоў Сілезію заваёўвала нямала [[народ]]аў, [[дзяржава]]ў і [[княства]]ў. Рэзкія змены ў Сілезіі пад уладаю [[Чэхія|Чэхіі]]/[[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Германія|Германіі]] прывялі да шматмоўнасці сілезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседскай.
З незапамятных часоў Сілезію заваёўвала нямала [[народ]]аў, [[дзяржава]]ў і [[княства]]ў. Рэзкія змены ў Сілезіі пад уладаю [[Чэхія|Чэхіі]]/[[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Германія|Германіі]] прывялі да шматмоўнасці сілезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседскай.



Версія ад 12:00, 9 красавіка 2021

Сілезцы
Жанчына ў сілезскім строі з Чэшскага Цішына, 1914 год
Агульная колькасць больш 2 мільёнаў
Рэгіёны пражывання Польшча
Мова сілезская
Рэлігія каталіцтва
Блізкія этнічныя групы палякі, чэхі, славакі

Сіле́зцы (сіл.: Ślůnzoki, польск.: Ślązacy, чэшск.: Slezané, ням.: Schlesier) — заходнеславянскі народ, які пражывае ў Сілезіі, якая падзелена між Польшчай, Германіяй і Чэхіяй.

Трываюць дыскусіі адносна таго ці сілезцы з'яўляюцца самастойным народам або этнічнай групай. Тым не менш, 817 тысяч[1] жыхароў Польшчы за перапісам 2011 года назвалі сябе сілезцамі па нацыянальнасці, што зрабіла іх найбольшай меншасцю Польшчы. Звыш 12 тысяч сілезцаў 2011 года жывуць у Чэхіі.[2]

Тэрмін сілезец можа таксама тычыцца агулам кожнага жыхара Сілезіі, не зважаючы на нацыянальнасць.

Гісторыя

З незапамятных часоў Сілезію заваёўвала нямала народаў, дзяржаваў і княстваў. Рэзкія змены ў Сілезіі пад уладаю Чэхіі/Аўстрыі, Польшчы, Германіі прывялі да шматмоўнасці сілезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседскай.

У Сярэднявеччы Сілезія была часткай Пясцкага герцагства, якое з часам стала ўладарствам Багемскай кароны ў Свяшчэннай Рымскай імперыі працягам XIV стагоддзя, а ў 1526 годзе Багемія перайшла пад уладу Габсбургаў Аўстрыйскай імперыі. У вайне за аўстрыйскую спадчыну 1742 года большая частка Сілезіі перайшла да Прусіі. Гэтая частка Сілезіі складала Правінцыю Сілезія (пазней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сілезіі) да 1945 года.

Па выніках Другой Сусветнай вайны, большасць сілезскіх земляў былі ўключаныя да Польшчы, толькі маленькія шматочкі засталіся ў Германіі і Чэхаславакіі. Мільёны этнічных немцаў былі выселеныя, а этнічныя сілезцы расцэньваліся польскай уладай як «мясцовыя палякі», якія проста «недастаткова дасведчаныя аб сваёй польскасці», ім было дазволена застацца пасля аддзялення ад немцаў шляхам «засведчання сваёй нацыянальнасці». Для гэтага было дастаткова троху размаўляць верхнесілезскім дыялектам польскай мовы (сілезскай мовай) або мець славянскае прозвішча. Шматлікім такім сілезцам дазволілі застацца ў Аполе. На працягу ўсеўладдзя камунізму ў Польшчы каля 600 тысяч сілезцаў выехала да Заходняй Германіі.

Ад часу, як камуністычная эра скончылася, пачалося сілезскае нацыянальнае адраджэнне. У 1997 годзе ў Катавіцах быў зарэгістраваны Саюз Сілезцаў (ZLNS), які павінен быў палітычна прадстаўляць правы сілезскай меншасці, аднак ужо праз 2 месяцы мясцовы суд рэгістрацыю скасаваў.

Спасылкі

Зноскі