Парусны спорт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др дададзена Катэгорыя:Парусны спорт з дапамогай HotCat
Радок 30: Радок 30:


[[Катэгорыя:Летнія алімпійскія віды спорту]]
[[Катэгорыя:Летнія алімпійскія віды спорту]]
[[Катэгорыя:Парусны спорт| ]]

Версія ад 13:40, 18 студзеня 2022

Hanse Sail, Rostock

Парусны спорт — від спорту, у якім спартсмены спаборнічаюць, выкарыстоўваючы рыштунак, галоўным чынам, лодкі і судны, адмысловыя сані для снегу ці лёду, а таксама каляскі для перасоўвання па цвёрдай паверхні, якія рухаюцца парусамі.

Сваё развіццё парусны спорт, несумнеўна, атрымаў у тых краінах, дзе дадзеным відам спорту было зручна займацца зыходзячы з геаграфічнага становішча.

Рэгата — адзін з відаў правядзення спаборніцтваў па парусным спорце.

Спачатку яхтынг стаў папулярны на тэрыторыі Галандыі, а па заканчэнні некаторага часу і побач з англійскімі берагамі можна было назіраць спартсменаў, якія займаліся парусным спортам. Першыя згадванні ў летапісах пра гонкі на парусных яхтах датуюцца 1662 годам.

Ужо праз стагоддзе з'явіліся першыя яхтклубы. З цягам часу яхтклубы распаўсюдзіліся па тэрыторыі ўсёй Еўропы.

Слова яхта паходзіць ад галандскага — jacht, — паруснае, парусна-маторнае ці маторнае судна для воднага спорту і прагулак.

Першы міжнародны саюз паруснага спорту быў заснаваны ў 1907 годзе, які з 1996 года змяніў сваю назву на Міжнародную федэрацыю паруснага спорту.

Ужо к 1998 года дадзеная арганізацыя аб'ядноўвала каля 115 нацыянальных федэрацый.

У адрозненні ад шматлікіх іншых відаў, у парусным спорце не так моцна выяўленае залежнасць ад прыродных дадзеных. Залежнасць ад вагі і росту не моцная, і пры гэтым заўсёды можна абраць падыходзячы для сябе (пад рост і вагу) клас яхт.

У крэйсерскіх відах (у тым ліку і адзіночных кругасветных гонках) жанчыны выступаюць нароўні з мужчынамі, і досыць годна.

У Алімпійскую праграму 2016 года ўключаная дысцыпліна «катамаран» са змяшаным (жанчына і мужчына) экіпажам.

Па фарматах парусных гонак адрозніваюць: матчавыя гонкі, гонкі флоту і камандныя гонкі.

Спасылкі

Беларуская федэрацыя паруснага спорту (руск.)