Рафаіл Корсак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др шаблон
афармленне
Радок 1: Радок 1:
{{іерарх}}

{{Іерарх
| імя = Рафаіл Корсак
| арыгінал імя = Rafał Korsak
| імя пры нараджэнні =
| выява = Rafał Korsak. Рафал Корсак (XVIII).jpg
| шырыня = 250px
| апісанне выявы =
| герб = POL COA Korsak I.svg
| шырыня герба = 100px
| подпіс герба = [[Герб «Корсак»]]

| тытул = [[Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (уніяцкі)|Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі]]
| царква = [[Уніяцкая царква]]
| абшчына = [[Кіеўская ўніяцкая мітраполія|Кіеўская мітраполія]]
| абранне =
| інтранізацыя =
| перыядпачатак = [[1637]]
| перыядканец = [[28 жніўня]] [[1640]]
| папярэднік = [[Іосіф Руцкі]]
| пераемнік = [[Антоній Сялява]]

| дата нараджэння = каля [[1595]] года
| месца нараджэння = каля [[Навагрудак|Навагрудка]]
| дата смерці = 28.8.1640
| месца смерці =
| прыняцце манаства =
| род = [[Корсакі]]
}}
'''Рафаіл Корсак''' (свецкае імя Мікалай; каля [[1595]] — {{ДС|28|8|1640}}, {{МС|Рым||}}) — уніяцкі царкоўны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
'''Рафаіл Корсак''' (свецкае імя Мікалай; каля [[1595]] — {{ДС|28|8|1640}}, {{МС|Рым||}}) — уніяцкі царкоўны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].



Версія ад 18:52, 23 лютага 2022

Рафаіл Корсак
Герб
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 19 красавіка 1632
Дыяцэзія Пінская і тураўская епархія
Папярэднік Grzegorz Michałowicz[d]
Пераемнік Pachomiusz Woyna Orański[d]
каталіцкі архібіскуп
з 5 лютага 1637
Дыяцэзія Руская ўніяцкая царква
Папярэднік Іосіф Вельямін Руцкі
Пераемнік Антоній Сялява

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1598
Смерць 28 жніўня 1640(1640-08-28)
Пахаванне
Дынастыя Корсакі-Бабыніцкія[d] і Корсакі
Бацька Сямён Іванавіч Корсак[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рафаіл Корсак (свецкае імя Мікалай; каля 1595 — 28 жніўня 1640, Рым) — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Паходзіў з кальвінскай сям’і з шляхецкага роду Корсакаў. Навучаўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, дзе перайшоў у каталіцтва. Пазней пад уплывам кіеўскага мітрапаліта Іосіфа Руцкага перайшоў ва уніяцтва. У 1620 уступіў у ордэн базыльянаў, прыняўшы манашскае імя Рафаіл. Працягнуў навучанне ў папскіх калегіумах Брунсберга і Прагі (да 1615[1]), дзе вывучаў філасофію. У 1621—1624 вывучаў тэалогію ў рымскім калегіуме Св. Афанасія.

У 1625—1637 архімандрыт Віленскага Траецкага, у 1631 Ануфрыеўскага (Мсціслаўскае ваяводства), у 1632—1633 Кобрынскага Спаскага, у 1637—1640 Жыдзічынскага манастыроў. У 1626 прызначаны протаархімандрытам базыльянскага ордэна і епіскапам-каад’ютарам мітрапаліта Язэпа Руцкага. У 1626—1632 епіскап галіцкі, у 1632—1637 — турава-пінскі. У 1633 быў накіраваны ў Рым да папы Урбана VIII, ад якога дамогся адмовы ў прызнанні «Пунктаў заспакаення Русі», што былі выдадзеныя Уладзіславам Вазам і легалізоўвалі праваслаўную царкву ў Рэчы Паспалітай.

У 1637 прызначаны мітрапалітам Кіеўскім і Усяе Русі. Падтрымліваў курс на прымірэнне ўніятаў з праваслаўнымі. У 1639 прасіў у папы Урбана VIII дазволу склікаць сумесны сабор праваслаўных і ўніятаў, з мэтай стварэння адзінага рускага патрыярхату Рэчы Паспалітай. Клапаціўся аб беатыфікацыі Іасафата Кунцэвіча.

Памёр і пахаваны ў Рыме.

Зноскі

  1. Паводле зб. Praha-Vilnius, 1981: Florovský Antonín V., Čeští jezuité na Rusi. Jezuitské provincie a slovanský východ, Praha, Vyšehrad 1941.

Спасылкі