Біфштэкс па-татарску: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Мяняем: es:Filete tártaro |
др r2.7.1) (робат Дадаем: fa:استیک تاتار |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
[[en:Steak tartare]] |
[[en:Steak tartare]] |
||
[[es:Filete tártaro]] |
[[es:Filete tártaro]] |
||
[[fa:استیک تاتار]] |
|||
[[fi:Tartarpihvi]] |
[[fi:Tartarpihvi]] |
||
[[fr:Steak tartare]] |
[[fr:Steak tartare]] |
Версія ад 10:20, 22 снежня 2010
Шаблон:Вызн, Шаблон:Вызн2 — старадаўняя страва стэпавых качэўнікаў з сырога мяса (пачаткова, з каніны).
Гісторыя
У Еўропу звесткі пра татарскі біфштэкс прывёз французскі афіцэр Гiём ле Васер дэ Баплан, які ў сярэдзіне XVII ст. доўгі час служыў наёмнікам на Украіне. Паводле яго назіранняў, татары, якія служылі ў войску Рэчы Паспалітай, выразалі дужыя кавалкі конскай паляндвіцы таўшчынёй на 1–2 пальцы, і, моцна пасаліўшы з аднаго боку, каб выклікаць інтэнсіўнае выдзяленне крыві, укладвалі іх пад сёдлы на спіны сваіх коней; пасля 2 гадзін язды ў тэмпе маршавага пераходу мяса здымалася, выдалялася крывавая пена з аднаго боку, і ўсе аперацыі паўтараліся з другім бокам паляндвіцы, пасля чаго татарскі біфштэкс лічыўся гатовым да спажывання. Беларускія татары, якія пераважна адмовіліся ад спажывання каніны, гэтую страву страцілі досыць даўно. У наш час татарскі біфштэкс, які стаў інтэрнацыянальнай стравай, гатуецца з рубленага мяса (неабавязкова з каніны).
Прыгатаванне
Дужы кавалак конскай (ялавічынай) паляндвіцы, аліва, марынаваныя шампіньёны, карнішоны, цыбуля, яечны жаўток, муштарда (гарчыца), соль, перац.
Мяса найлепш нарэзаць нажом на дробныя кавалкі, у крайнім выпадку прапусціць праз грубую мясарубку. Рукамі вымешаць мяса з прыправамі (апроч муштарды) ў аднародную масу. Муштарда дадаецца ў самым канцы (яе заўчаснае змяшэнне з алеем можа выклікаць зліпанне масы ў камкі). Фармуюцца асобныя порцыі, пасыпаюцца пасечанымі шампіньёнамі, карнішонамі, цыбуляй.
Крыніцы
Белы А. Татарскі біфштэкс // Праект «Наша ежа»