Ян Гус: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Асоба
[[Выява:Jan Hus.jpg|thumb|Ян Гус]]
|імя = Ян Гус
|арыгінал імя = Jan Hus
|партрэт = Jan Hus.jpg
|памер = 230px
|апісанне =
|імя пры нараджэнні = Jan Hus
|род дзейнасці = нацыянальны герой [[чэхія|чэшскага]] народа, прапаведнік, мысліцель, ідэолаг чэшскай [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], святар, рэктар [[Пражскі ўніверсітэт|Пражскага ўніверсітэта]]
|дата нараджэння = 1369
|месца нараджэння = Гусінец, {{Месца нараджэння|Багемія|у Чэхіі|Чэхія (гістарычная вобласць)}}, [[Свяшчэнная Рымская імперыя]]
|грамадзянства = [[Чэхія]]
|падданства =
|дата смерці = 6.7.1415
|месца смерці = {{Месца смерці|Канстанц|у Канстанцы, Германія}}, [[Бадэн]], Свяшчэнная Рымская імперыя
|бацька =
|маці =
|жонка =
|дзеці =
|узнагароды і прэміі =
|сайт =
|Commons = Jan Hus
|Rodovid =
}}
{{вызнч|1=Ян}} {{вызн|1=Гус}} ({{lang-cs|Jan Hus}}; [[1369]]/[[1371]], в. Гусінец, паўднёвая Чэхія — [[6 ліпеня]] [[1415]]), нацыянальны герой [[Чэхія|Чэхіі]], прапаведнік, мысляр, ідэолаг чэшскай [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], некаторы час рэктара [[Пражскі ўніверсітэт|Пражскага ўніверсітэта]].
{{вызнч|1=Ян}} {{вызн|1=Гус}} ({{lang-cs|Jan Hus}}; [[1369]]/[[1371]], в. Гусінец, паўднёвая Чэхія — [[6 ліпеня]] [[1415]]), нацыянальны герой [[Чэхія|Чэхіі]], прапаведнік, мысляр, ідэолаг чэшскай [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], некаторы час рэктара [[Пражскі ўніверсітэт|Пражскага ўніверсітэта]].



Версія ад 22:27, 1 студзеня 2012

Ян Гус
Jan Hus
Імя пры нараджэнні Jan Hus
Род дзейнасці нацыянальны герой чэшскага народа, прапаведнік, мысліцель, ідэолаг чэшскай Рэфармацыі, святар, рэктар Пражскага ўніверсітэта
Дата нараджэння 1369(1369)
Месца нараджэння Гусінец, Багемія, Свяшчэнная Рымская імперыя
Дата смерці 6 ліпеня 1415(1415-07-06)
Месца смерці Канстанц, Бадэн, Свяшчэнная Рымская імперыя
Месца пахавання
Грамадзянства Чэхія
Веравызнанне пратэстанцтва і Лацінская Царква
Месца працы
Альма-матар
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (чэшск.: Jan Hus; 1369/1371, в. Гусінец, паўднёвая Чэхія — 6 ліпеня 1415), нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысляр, ідэолаг чэшскай Рэфармацыі, некаторы час рэктара Пражскага ўніверсітэта.

Жыццё і дзейнасць

Нарадзіўся ў сям'і селяніна. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1393), у 1394 там жа стаў бакалаўрам тэалогіі, у 1396 атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў, у 14011402 быў дэканам факультэта вольных мастацтваў, у 1402–1403 і 1409–1410 займаў пасаду рэктара. У 1402 Гус быў прызначаны плябанам і прапаведнікам Віфлеемскай капліцы ў старой частцы Прагі, дзе займаўся ў асноўным чытаннем казанняў на чэшскай мове.

Яшчэ ў сяр. 1380-х у Чэхіі пачалі распаўсюджвацца працы англійскага рэфарматара Джона Уікліфа. Пад уплыў ідэй Уікліфа трапіў і Ян Гус. Падчас Вялікага расколу каталіцкай царквы Ян Гус быў у ліку тых, хто захоўваў нейтралітэт у дачыненні да супрацьлеглых бакоў.

У 1409 папа рымскі выдаў булу супраць Гуса, якая дазволіла архібіскупу пражскаму, праціўніку рэфарматара, распачаць супраць яго карныя дзеянні. Казанні Яна Гуса былі забароненыя, усе падазроныя кнігі спаленыя. Аднак улады падтрымалі Яна Гуса, і яго ўплыў сярод вернікаў працягваў расці.

З 1411 у Чэхіі ўзмацняюцца дыскусіі вакол інстытута індульгенцый. Ян Гус выступаў як супраць індульгенцый, так і супраць права іерархаў хрысціянскай царквы падымаць меч супраць сваіх ворагаў.

У 1414 Гус быў выкліканы на Канстанцкі сабор. Імператар Жыгімонт Люксембургскі абяцаў яму бяспеку, але калі чэшскі рэфарматар у кастрычніку прыбыў у Канстанц, яго ўзялі пад варту, а пасля прысудзілі да спалення разам з працамі як ерэтыка. Прысуд быў выкананы там жа, у Канстанцы, 6 ліпеня 1415 году. Існуе паданне, што калі Ян Гус ужо стаяў на вогнішчы, адна бабулька падкінула ў агонь вязку галля, бо шчыра верыла, што спаленне чалавека ўгодна Богу і што вогнішча ачысціць яго душу. Убачыўшы гэта, Ян Гус сказаў толькі: «O sancta simplicitas!» (па-лацінску: «О, святая прастата!»), што пазней стала выслоўем.

Наступствы

Смерць Яна Гуса прычынілася да пачатку Гусіцкіх войнаў, якія вялі яго прыхільнікі (гусіты) супраць Габсбургаў і іх прыхільнікаў. Радыкальныя гусіты (табарыты), якія патрабавалі рэлігійнай рэформы, пацярпелі паразу, умераныя гусіты (чашнікі) вымушаныя былі спыніць барацьбу, таму Рэфармацыя ў Чэхіі не адбылася.

Дагэтуль каталіцкая царква не рэабілітавала Яна Гуса. Нягледзячы на гэта, у пераважна каталіцкай Чэхіі Ян Гус карыстаецца пашанай, існуюць помнікі, музэі і вуліцы, якія носяць яго імя.

Шаблон:Link FA

  1. https://www.evangelisch.de/inhalte/90067/21-11-2013/zehn-protestanten-und-ihre-letzten-ruhestaetten Праверана 28 чэрвеня 2021.