Адмысловыя гарады Японіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
СапараХакадатэАсахікаваАомарыХатынохэМарыёкаСэндайАкітаЯмагатаКарыямаІвакіМітоЦукубаУцуноміяМаэбасіТакасакіІсэсакіОтаСайтамаКавагоэКумагаяКавагутыТакарадзаваКасукабэСокуКасігаяТыбаФунабасіКасіваЯкагамаКавасакіЯкосукаХірацукаАдавараТыгасакіСагаміхараАцугіЯматаНіігатаНагаокаДзёэцуТаямаКанадзаваФукуіКофуНаганаМацумотаГіфуСідзуокаХамамацуНумадзуФудзіНагояТаёхасіАкадзакіІтыноміяКасугаіТаётаЦуЁкаіціОцуКіётаОсакаСакаіКісівадаТаёнакаСуйтаТакацукіХіракатаІбаракіЯоНеягаваХігасіёсакаКобэХімедзіАмагасакіАкасіНісіноміяКакагаваТакарадзукаНараВакаямаТаторыАкаямаКурасікіХірасімаКурэФукуямаСіманасекіТакамацуМацуямаКотыКітакюсюФукуокаКурумэНагасакіСасебаКумамотаОітаМіядзакіКагосіма
Карта Японіі. Чырвоным пазначаны гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, сінім — цэнтральныя гарады, жоўтым — адмысловыя гарады.
Адміністрацыйны падзел Японіі
Узровень прэфектур
Прэфектуры Японіі
(都道府県 то-до:-фу-кэн)
Адзінкі меншага ўзроўню
Акругі Японіі (支庁 ситё:)
Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
(政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі)
Паветы (郡 гун)
Муніцыпальны ўзровень
Цэнтральныя гарады
(中核市 тю:каку сі)
Адмысловыя гарады
(特例市 токурэй сі)
Гарады (市 сі)
Адмысловыя раёны Токіа
(特別区 токубэцу ку)
Раёны гарадоў (区 ку)
Мястэчкі (町 тё: / маці)
Вёскі (村 сон / мура)
Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання

Адмысловыя гарады (яп.: 特例市 Токурэй-сі) — гарады Японіі, насельніцтва якіх складае больш за 200 000 чалавек. Яны вызначаюцца ўрадавай камісіяй на падставе параграфа 1, раздзела 23, артыкула 252 «Закона Японіі аб мясцовым самакіраванні» і сумеснага рашэння горада-кандыдата і савета прэфектуры.

Адмысловым гарадам дэлегуюцца паўнамоцтвы прэфектур у вобласці аховы здароўя, навакольныя асяроддзя, планавання і развіцця горада, але іх аб'ём нашмат меншы, чым той, якім валодаюць цэнтральныя гарады Японіі.

Спіс адмысловых гарадоў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных на 1 красавіка 2010 года ў Японіі налічваецца 41 горад, які мае статус «адмысловага»[1].

Рэгіён Прэфектура Назва Дата
прызначэння
Насельніцтва
(1 мая 2010)
Плошча,
км²
Тахоку Аомары Хатынохэ 1 красавіка 2001 236 995 305,19
Ямагата Ямагата 1 красавіка 2001 254 178 381,34
Канто Ібаракі Міто 1 красавіка 2001 265 829 217,43
Цукуба 1 красавіка 2001 214 243 284,07
Гуму Такасакі 1 красавіка 2001 369 380 487,35
Ісэсакі 1 красавіка 2001 204 406 139,33
Ота 1 красавіка 2001 214 065 176,49
Сайтама Кавагуты 1 красавіка 2001 503 306 55,75
Такарадзава 1 красавіка 2001 340 563 71,99
Касігая 1 красавіка 2001 325 280 60,31
Соку 1 красавіка 2004 240 929 27,42
Касукабэ 1 красавіка 2009 236 153 65,98
Кумагая 1 красавіка 2009 203 685 159,88
Канагава Адавара 1 лістапада 2000 198 545 114,09
Ямата 1 лістапада 2000 226 247 27,06
Хірацука 1 красавіка 2001 260 009 67,83
Ацугі 1 красавіка 2002 225 526 93,83
Тыгасакі 1 красавіка 2003 234 715 35,71
Цюбу Ніігата Дзёэцу 1 красавіка 2007 282 929 890,91
Нагаока 1 красавіка 2007 203 438 973,54
Фукуі Фукуі 1 лістапада 2000 267 020 536,17
Яманасі Кофу 1 лістапада 2000 198 125 212,41
Нагана Мацумота 1 лістапада 2000 241 342 978,77
Сідзуока Нумадзу 1 лістапада 2000 204 374 187,12
Фудзі 1 красавіка 2001 253 921 245,02
Айты Касугаі 1 красавіка 2001 303 416 92,71
Ітыномія 1 красавіка 2002 379 130 113,91
Кінкі Міэ Ёкаіці 1 лістапада 2000 307 027 205,53
Осака Таёнака 1 красавіка 2001 388 378 36,38
Суйта 1 красавіка 2001 354 731 36,11
Хіраката 1 красавіка 2001 406 815 65,08
Ібаракі 1 красавіка 2001 274 593 76,52
Яо 1 красавіка 2001 271 002 41,71
Неягава 1 красавіка 2001 238 100 24,73
Кісівада 1 красавіка 2002 199 196 72,24
Хіёга Акасі 1 красавіка 2002 292 822 49,25
Какагава 1 красавіка 2002 268 686 138,51
Такарадзука 1 красавіка 2003 225 483 101,80
Цюгоку Хірасіма Курэ 1 лістапада 2000 241 752 353,76
Таторы Таторы 1 кастрычніка 2005 197 690 765,66
Кюсю Нагасакі Сасеба 1 красавіка 2001 261 519 426,35

Былыя адмысловыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Восем адмысловых гарадоў дасягнулі статусу цэнтральных ці гарадоў, вызначаных указамі ўрада:

  • Хакадатэ (Хакайда) — атрымаў статус адмысловага 1 лістапада 2000 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 кастрычніка 2005;
  • Сімідзу (Сідзуока) — атрымаў статус адмысловага горада 1 красавіка 2001 года, 1 красавіка 2003 года зліўся са старым горадам Сідзуока, пасля чаго той дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказам урада, 1 кастрычніка 2005;
  • Сіманасекі (Ямагуты) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2002 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада ў 2005 годзе пасля зліцця з пасёлкамі Кікугава, Таёта, Таёура і Хахоку;
  • Марыёка (Іватэ) — атрымаў статус адмысловага 1 лістапада 2000 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 красавіка 2008 года;
  • Курумэ (Фукуока) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 красавіка 2008 года;
  • Маэбасі (Гуму) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года;
  • Оцу (Сіга) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года;
  • Амагасакі (Хіёга) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]