Цюгоку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэгіён Цюгоку)
Размяшчэнне рэгіёна Цюгоку
Рэгіён Цюгоку на карце Японіі
Размяшчэнне
Краіна Японія
Востраў Хонсю
Каардынаты 35°03′ пн. ш. 134°04′ у. д.HGЯO
Статыстыка
Плошча 31 917,37 км²
Насельніцтва (на 1 красавіка 2010)
     Усяго 7 553 164 чал.
     Шчыльнасць 236,64 чал./км²
Прэфектур 5

Цюго́ку (яп.: 中国地方, «рэгіён пасярэдніх земляў») — рэгіён Японіі, размешчаны на захадзе вострава Хонсю. Яго назва паходзіць ад пасярэдняга размяшчэння паміж старажытнай сталіцай Кіёта і японскім «акном у Азію» — востравам Кюсю. Цэнтр рэгіёна — прэфектура Хірасіма. Апроч Хірасімы ў рэгіён уваходзяць прэфектуры Акаяма, Сіманэ, Таторы і Ямагуты.

Плошча рэгіёна складае 31 917,37 км². Насельніцтва на 1 красавіка 2010 года складала 7 553 164 чалавека, шчыльнасць — 236,64 чал./км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Для Цюгоку характэрна пераважна гарыстая мясцовасць з пагорыстымі і нізіннымі раўнінамі на поўнач і поўдзень ад горнага хрыбта Цюгоку (вышыня да 1713 м), які рассякае рэгіён на дзве часткі з захаду на ўсход. Паўднёвая частка рэгіёна завецца Сан'ё (яп.: 山陽道 Сан'ё-до, «сонечны бок гары»), у яе ўваходзяць прэфектуры Акаяма, Хірасіма і Ямагуты, а паўночная — Сан'ін (яп.: 山陰道 Сан'ін-до, «ценявы бок гары»), куды ўваходзяць прэфектуры Таторы і Сіманэ. Назвы частак звязаны з канцэпцыяй інь і ян, дзе інь звычайна выкарыстоўваецца для абазначэння паўночнага боку гары, а ян — паўднёвага. Клімат рэгіёна субтрапічны, мусонны.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Цюгоку індустрыяльна-аграрны рэгіён, пры гэтым значная частка апрацоўчай прамысловасці размяшчаецца галоўным чынам у паўднёвай частцы рэгіёна — у Сан'ё, а аграрная — у Сан'ін. На тэрыторыі Цюгоку здабываюць каменны вугаль, медзь, пірыты, малібдэн (90 % усёй здабычы ў краіне), уранавую руду, волава, вальфрам і інш.

У рэгіёне развіты хімічная (звыш 10% агульнаяпонскай вытворчасці), металургічная, нафтаперапрацоўчая, нафтахімічная, дрэваапрацоўчая, машынабудаўнічая (галоўным чынам судна- і авіябудаванне, транспартнае абсталяванне) і тэкстыльная прамысловасці. Прамысловыя прадпрыемствы размяшчаюцца галоўным чынам у паласе ўздоўж берага Унутранага Японскага мора.

Сельская гаспадарка складаецца з вырошчвання рысу, ячменю, пшаніцы, соі, салодкай бульбы, а таксама садаводства (цытрусавыя, персікі, груша), шаўкаводства, вінаградарства, тытуняводства; мясамалочная жывёлагадоўля. На ўзбярэжжы займаюцца рыбалоўствам і салянымі промысламі.

Найбуйнейшыя гарады — Хірасіма (цэнтр аўтамабілебудавання), Акаяма (цэнтр па вытворчасці сінтэтычнага каўчуку, тэкстылю), Сіманасекі (буйны порт і прамысловы цэнтр), Курэ і Курасікі (цэнтр металургіі і нафтахіміі).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]