Прэфектура Іватэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Прэфектура Іватэ
岩手県
Размяшчэнне прэфектуры Іватэ
Прэфектура Іватэ на карце Японіі Карта прэфектуры Іватэ
Карта прэфектуры Іватэ
Размяшчэнне
Краіна

Японія

Востраў

Хансю

Каардынаты

39°29′ пн. ш. 141°19′ у. д. / 39.483333° пн. ш. 141.316667° у. д. (G) (O) (Я)

Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр

Марыёка

ISO 3166-2:JP

JP-03

Статыстыка
Плошча

Шаблон:Плошча адміністрацыйнай адзінкі Японіі/JP-03 км² (2-я)

     % вады

0,1 %

Насельніцтва

(на Error: Invalid time.)

     Усяго

Шаблон:Насельніцтва адміністрацыйнай адзінкі Японіі/JP-03 чалавек (30-я)

     Шчыльнасць

87,2 чал./км²

Паветаў

11

Муніцыпалітэтаў

Шаблон:Насельніцтва адміністрацыйнай адзінкі Японіі/JP-03

Сімволіка

Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры

Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры

Дрэва

Чырвоная хвоя (Pinus densiflora)

Кветка

Кветка паўлоніі (Paulownia tomentosa)

Птушка

Японскі фазан (Phasianus colchicus)

Адміністрацыя
Губернатар

Такуя Тасо

Афіцыйны сайт(яп.) 

Іватэ (яп.: 岩手県 Іватэ-кэн?) — прэфектура Японіі, якая знаходзіцца ў рэгіёне Тохаку. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Марыёка.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мяжуе з прэфектурай Аомары на поўначы, прэфектурай Акіта на захадзе і прэфектурай Міягі на поўдні. З усходу абмываецца водамі Ціхага акіяна. Паверхня складаецца з горных хрыбтоў і пласкагор'яў. Горная града Оў знаходзіцца ў заходнім сектары прэфектуры, а Кітакамі — ва ўсходнім. Паміж імі ляжыць басейн ракі Кітакамігава — асноўны раўнінны раён, дзе жыве большасць насельніцтва. Клімат халаднаваты і сухі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У прэфектуры знаходзіцца 13 гарадоў і 11 паветаў (16 пасёлкаў і 5 сёлаў).

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Спіс гарадоў:

Пасёлкі і села[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлкі і села па паветах:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Руіны замка Марыёка, які быў цэнтра княства Марыёка.

Першыя людзі з'явіліся на тэрыторыі Іватэ ў познім палеаліце. Іх нашчадкі сталі стваральнікамі неалітычнай культуры Дзёмон. Напачатку 1 тысячагоддзя ў месцах кампактнага пражывання гэтых людзей распаўсюдзілася рысаводства, якое прыйшло з Заходняй Японіі.

Туземным этнасам старажытнай Іватэ былі эмісі. Пачынаючы з 8 стагоддзя іх землі сталі аб'ектам экспансіі маладой японскай дзяржавы. Эмісі абараняліся пад кіраўніцтвам правадыра Атэруя, але напачатку 9 стагоддзя былі заваяваны сёгунам Саканоўэ-но Тамурамара.

Да X стагоддзя тэрыторыі сучаснай Іватэ канчаткова сталі падкантрольнымі Імператару Японіі і ўвайшлі ў склад правінцыі Муцу. Асноўнымі палітыка-эканамічнымі цэнтрамі края былі замкі Ісава (Осю), Сёва (Марыёка) і Такутан (Яхаба). На XI—XII стст. цэнтральны ўрад не змог стварыць магутнай выканаўчай вертыкалі на гэтых землях, таму рэальная ўлада ў іх належала мясцовым самурайскім родам Абэ, Кіёхара, Фудзівара і іншым, якія паходзілі з эмісі. У прыватнасці, наймацнейшымі былі пазіцыі самураяў Фудзівара, якім атрымалася на гандлі мясцовым золатам ператварыць сваю рэзідэнцыю ў Хіраідзумі ў найбуйнейшы палітычны і культурны цэнтр тагачаснай Паўночнай Японіі.

У канцы XII стагоддзя Іватэ апынулася пад уладай Камакурскага сёгуната. Род Фудзівара быў знішчаны ўрадавымі войскамі, а землі дасталіся васалам. Пачынаючы з XIV стагоддзя Паўночную Японію ахапілі самурайскія міжусобіцы, якія працягваліся да 1590 года, да аб'яднання краіны пад кіраўніцтвам Таётомі Хідэёсі. На той час самым магутным уладаром на тэрыторыі Іватэ быў мясцовы род Намбу.

На працягу перыяду Эда (1603—1867) поўнач Іватэ ўваходзіў у склад княства Марыёка, якім кіраваў Намбу, а поўдзень — у склад княства Сэндай, падкантрольнага самурайскаму роду Датэ. Пасля рэстаўрацыі ў Японіі прамога Імператарскага кіравання ў 1868 годзе і адміністрацыйнай рэформы ў 1871 годзе частка княстваў была аб'яднана ў прэфектуру Марыёка з цэнтрам у горадзе Марыёка. У маі 1876 года гэта адміністрацыйная адзінка была пераназвана ў прэфектуру Іватэ.

У часы існавання Японскай імперыі жыхары Іватэ абкладаліся дадатковым падаткам, што стала прычынай іх удзелу ў антыўрадавай вайне 1868—1869 на боку апазіцыйных сіл. Дзяржаўныя паборы прывялі да збяднення прэфектуры ў 1900—1910-х гадах. Фінансавая эксплуатацыя Іватэ скончылася ў перыяд прэм'ерства Хары Такасі, які быў родам з гэтай прэфектуры.

Пасля Другой сусветнай вайны Іватэ ляжала ў руінах ад бамбардзіровак і празмернай высечкі лясоў, але за 10 гадоў была адноўлена стараннямі новай улады і жыхароў прэфектуры. У 1970 годзе была створана сетка аўтамабільных дарог і спраектаваны хуткасныя аўтабаны, а 1982 годзе запрацаваў хуткасны цягнік сінкансэн рэгіёна Тохаку, які злучыў Іватэ з Токіа.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У сельскай гаспадарцы дамінуюць вытворчасць рысу і жывёлагадоўля, развіты лясная гаспадарка і рыбалоўства. Паступова асвойваецца вытворчасць харчовых прадуктаў, электрапрыбораў, страявога лесу. Іватэ — адна з галоўных крыніц жалезнай і меднай руды ў Японіі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Значная частка берагавой лініі прэфектуры ўваходзіць у нацыянальны прыродны парк — Рыкуцю Кайган. Карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў і іншы нацыянальны прыродны парк — Тавада-Хатымантай. У Іватэ шмат курортаў з гарачымі крыніцамі, сярод іх Ханамакі, Гэто і Цунагі. У Хіраідзумі прыцягваюць увагу некалькі гістарычных помнікаў. Прэфектура вядомая вырабамі з чыгуну, лялькамі какэсі, а таксама звычаямі мясцовых жыхароў (танец з мячамі, танец аленя).

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема прэфектуры была абрана 10 лістапада 1964 года[1], а сцяг — 6 сакавіка 1965 года.

Кветкай прэфектуры абралі 22 сакавіка 1955 года кветку паўлоніі, дрэвам — чырвоную хвою (26 верасня 1966), птушкай — японскага фазана (10 мая 1964), а рыбай — кету (21 лютага 1992)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 全国知事会ホームページ (яп.) . National Governors' Association. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 9 чэрвеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Энцыклапедыя Ніпоніка-2

  • 岩手県 (яп.) . Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Іватэ. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 岩手県内市町村 (яп.) . Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Іватэ. Праверана 23 ліпеня 2010.


Шаблон:Іватэ