Адольф Лоас
Адольф Лоас | |
---|---|
ням.: Adolf Loos | |
![]() | |
Род дзейнасці | архітэктар, пісьменнік, architecture critic, дызайнер, фатограф, настаўнік, тэарэтык мастацтва, эсэіст, калекцыянер мастацтва |
Дата нараджэння | 10 снежня 1870[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 1933[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Adolf Loos[d] |
Жонка | Lina Loos[d], Elsie Altmann-Loos[d] і Claire Beck Loos[d] |
Альма-матар | |
![]() |
Адольф Лоас (ням.: Adolf Loos; 10 снежня 1870, Брно — 23 жніўня 1933, Кальксбург, цяпер у складзе Вены) — выбітны аўстрыйскі і чэхаславацкі архітэктар і тэарэтык архітэктуры, крытык стылю мадэрн у еўрапейскай архітэктуры XX стагоддзя. праца «арнамент і злачынства» — крытыка мадэрну, яго арнаментальнасці, і ў прыватнасці юнгендстылю. Адыграў значную ролю ў станаўленні інтэрнацыянальнага стылю.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Брно ў сям'і скульптара. З 1890 па 1893 вучыўся ў дрэздэнскай Вышэйшай тэхнічнай школе. Тры гады правёў у ЗША. З 1897 пачаў выступаць як тэарэтык і публіцыст па пытаннях сучаснай архітэктуры. У 1912 годзе арганізоўвае сваю школу архітэктуры, якая закрываецца з пачаткам Першай сусветнай вайны.
Працы[правіць | правіць зыходнік]
- Інтэр'еры кафэ ў Вене (1904).
- Віла Беера на возеры Жэнфер (1904).
- Віла Карма каля Мантро на Жэнеўскім возеры (1904—1906).
- Інтэр'еры амерыканскага бара «Кертнер-бар» у Кертнердурхгангэ (1908).
- Лоасхаус у Вене (1909).
- Дом Штэйнера, Вена (1910).
- Конкурсны праект будынка для газеты «Трыб'юн Таўэр» Чыкага (1910-я).
- Дом Мюлера, Прага 6, Над Градным вадаёмам, 14/642 (1928—1930). Віла была пабудавана, як жылы дом для спадара Фрэнсіса Мюлера. Цяпер музей, экспазіцыя прысвечана творчасці Адольфа Лоаса. [4]
- Тэарэтычная праца «Арнамент і злачынства» (1908).
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Adolf Loos
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ http://www.mullerovavila.cz
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- 19129 Лоас — астэроід, названы ў гонар архітэктара.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Горюнов В. С, Тубли М. П. Архитектура эпохи модерна. Концепции. Направления. Мастера. — 2-е изд. — С.-Перербург: Стройиздат СПб, 1994. — С. 340. — ISBN 5-87897-004-X
- Loos Adolf // Osterreichisches Biographisches Lexikon. — VÖAW, 1993. — Т. 5. — S. 308—309.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адольф Лоас