Адольф фон Шварцэнберг
Адольф фон Шварцэнберг | |
---|---|
ням.: Adolf von Schwarzenberg | |
Нараджэнне |
1551[1] ці 1547 |
Смерць |
29 ліпеня 1600[1] |
Месца пахавання | |
Род | Шварцэнбергі |
Бацька | Wilhelm III, Baron of Schwarzenberg[d] |
Дзеці | Adam, Count of Schwarzenberg[d] |
Род войскаў | Army of the Holy Roman Empire[d] |
Званне | генерал |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адольф фон Шварцэнберг (ням.: Adolf von Schwarzenberg; 1547[3]—29 ліпеня 1600, Буда) — граф Свяшчэннай Рымскай імперыі, знакаміты аўстрыйскі военачальнік XVI стагоддзя.
Першы граф Шварцэнберг. Прадстаўнік вядомага з XII стагоддзя франконскага дваранскага роду Шварцэнбергаў з Зайнсхайма, які пазней уступіў у аўстрыйскае падданства.
Удзельнік рэлігійных войнаў. Асабліва адрозніўся ў войнах на ўсходніх межах імперыі, камандуючы палком імперскіх войскаў супраць туркаў.
У 1599 годзе за перамогу над туркамі ў бітве каля Раба (цяпер венгерскі горад Дзьёр) атрымаў тытул імперскага графа і права дадаць у фамільны герб поле з галавой мёртвага турка, якому крумкач выдзёўбвае вочы.
Загінуў пры аблозе Буды ў Венгрыі ў 1600 годзе пры мецяжы ландскнехтаў, якія пакутавалі ад нястачы ежы і грошай, і вырашылі здацца туркам. Адольф запрацівіўся і быў імі забіты. Імператар Рудольф II арганізаваў Адольфу фон Шварцэнбергу пышнае пахаванне і пабудаваў мемарыял у Вене.
Меч военачальніка захоўваецца цяпер у арсенале Вены.
Яго адзіны сын Адам фон Шварцэнберг (1583—1641), быў саветнікам курфюрста Брандэнбурга падчас Трыццацігадовай вайны.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119827417 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119827417 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Па іншых даных у 1551 годзе
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія роду Шварцэнберг Архівавана 28 студзеня 2021.