Ажараў Мазавецкі
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ажараў Мазавецкі[1] (польск.: Ożarów Mazowiecki) — горад у Польшчы, на захад ад Варшавы, частка Варшаўскай агламерацыі, усходняя мяжа горада непасрэдна прылягае да варшаўскіх раёнаў Бемава і Урсус. Адміністрацыйны цэнтр Варшаўскага заходняга павета Мазавецкага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Ажараў Мазавецкі. Займае плошчу 13,19 км². Насельніцтва 30,7 тыс. чалавек (на 2018).