Вышкаў[3] (польск.: Wyszków) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Вышкоўскага паветаМазавецкага ваяводства, частка Варшаўскай агламерацыі. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Вышкаў. Займае плошчу 20,78 км². Насельніцтва — 26 948 чалавек (на 2004 год). Горад знаходзіцца на ўсходзе Польшчы на беразе ракі Буг. Першыя згадкі пра паселішча Вышкаў адносяцца да 1203 года. Правы горада былі нададзены ў 1502 годзе.