Азерацкае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Азерацкае падняцце — тэктанічная структура ў Беларусі, у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці, у цэнтральнай частцы Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена па паверхні верхнефаменскайсаляноснай тоўшчы электра- і сейсмаразведачнымі працамі ў 1959—1961 гадах, па падсалявых адкладах — у 1969 годзе сейсмічнымі даследаваннямі.

Па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах Азерацкае падняцце — монаклінальны блок, абмежаваны на поўдні рэгіянальным Гарохаўска-Хойніцкім разломам амплітудай 1100 м, на захадзе лакальным малаамплітудным парушэннем. Мінімальныя адзнакі ў галаўной частцы блока паверхні фундамента складаюць −3150 м, падсалявых адкладаў −2600 м. Міжсалявыя адклады ўздоўж рэгіянальнага разлому размыты. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы выдзяляецца брахіантыкліналь памерам 11×4,5 км з мінімальнай адзнакай у скляпенні −600 м і амплітудай 600 м. Скляпенне яе ссунута на 5 км на поўнач адносна галаўной часткі падсалявога блока.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]