Азоў (вялікі супрацьлодачны карабель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Азоў»
руск.: «Азов»
ВСК «Азоў» у 1988 годзе
ВСК «Азоў» у 1988 годзе
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга  СССР
 Расія
Спушчана на ваду 14 верасня 1973
Выведзены са складу флоту 2000
Сучасны статус разроблены
Узнагароды і ўшанаванні Вялікі супрацьлодачны карабель
Асноўныя характарыстыкі
Хуткасць (надводная) 32 вузла (поўная)
18,06 вузлоў (эканамічная)
Аўтаномнасць плавання 30 сутак (па запасах правізіі)
Экіпаж 380—425 чалавек (у тым ліку 47 афіцэраў)
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 6670 т (стандартнае)
8533 т (поўнае)
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 161,9 м (па КВЛ)
173,4 м (найбольшая)
Шырыня корпуса найб. 16,78 м (па КВЛ)
18,54 м (найбольшая)
Сярэдняя асадка (па КВЛ) 5,3 м (сярэдняя)
6,35 м (з выступаючымі часткамі)
Сілавая ўстаноўка
ГТУ (4 фарсажныя, 2 маршавыя)
Узбраенне
Артылерыя 2х12 213-мм РБУ-6000 (144 РГБ-60)
2х6 305-мм РБУ-1000 (48 РГБ-10)
Тарпедна-
міннае ўзбраенне
2х2 533-мм ТА ДТА-53-1124 (4 тарпеды 53-65К або СЭТ-65)
Ракетнае ўзбраенне 2х4 ПЛУРК «Раструб-Б»[заўв 1]
СПА

2x2 76-мм АК-726 (1600 стрэлаў)
4х1 шасціствольных 30-мм АУ АК-630,

1х2 ПУ ЗРК «Шторм» (80 ЗУР У-601)
2х2 «Аса-М» (40 ЗУР)
6х8 ПУ ЗРК «С-300Ф»(48 ЗУР)
Авіацыя 1 верталёт Ка-25ПЛ, палубны ангар.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Азоў (руск.: «Азов») — вялікі супрацьлодачны карабель праекта 1134БФ Чырвонасцяжнага Чарнаморскага флота ВМФ СССР, а з 1991 года ВМФ Расіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Залічаны ў спісы караблёў ВМФ 4 студзеня 1972 года, 21 ліпеня таго ж года закладзены на заводзе імя 61 камунара ў Мікалаеве (завадскі № 2004).

14 верасня 1973 года спушчаны на ваду, уступіў у лад 25 снежня 1975 года. 19 лютага 1976 года залічаны ў склад Чырвонасцяжнага Чарнаморскага флота.

5-7 кастрычніка 1976 года была праведзена інспекцыя Міністэрства абароны СССР. Падчас выхаду ў мора прысутнічаў намеснік міністра Кірыл Маскаленка.

Здзейсніў візіты:

 Вялікі супрацьлодачны карабель «Азоў» стаў першым і адзіным караблём, якія прайшлі мадэрнізацыю пад усталяванне спробнага ўніверсальнага шматканальнага ЗРК «Форт». Па першапачатковым праекце 1134-БФ на ім меркавалася змесцаваць дзесяць пускавых усталёвак новага ЗРК (80 ракет): шэсць у карме на месцы кармавога УЗРК «Шторм» і чатыры на месцы насавога. Артылерыйскія ўсталёўкі АК-726 меркавалася замяніць больш магутнымі АК-100, а на месцы антэннага паста насавой РЛС «Гром» усталёўваўся антэнны пост РЛС МР-114 «Леў». Ужо падчас мадэрнізацыі «Азова» ад ідэі замены артылерыі адмовіліся, пакінуўшы старыя, але надзейныя АК-726. Чатыры насавыя пускавыя ўсталёўкі ЗРК «Форт» таксама не сталі месцаваць замест насавога УЗРК «Шторм», асцерагаючыся ў выпадку няўдачы з новым зенітным ракетным комплексам пакінуць карабель без эфектыўных сродкаў супрацьпаветранай абароны. Месцаванне новага ЗРК запатрабавала змяніць надбудову ад дымавой трубы да верталётнага ангара і змяніць кампаноўку памяшканняў пад ёй для месцавання скляпоў і баявых пастоў. У ВСК «АЗОЎ» не было праходу са шкафута на шкафут за трубой. У сувязі з пашырэннем надбудовы ў кармавой частцы пяцітрубныя тарпедныя апараты былі заменены на двухтрубныя ДТА-53-1134БФ[1]. Радыётэхнічнае ўзбраенне і іншыя тэхнічныя сродкі карабля адпавядалі праекту 1134-Б[2].

Выпрабаванні і дапрацоўка ЗРК «Форт» праходзілі доўга і з вялікай напругай, а канчатковая здача сістэмы і прыняцце яе на ўзбраенне адбыліся толькі пасля правядзення дзяржаўных выпрабаванняў на ТАРКР «Кіраў». Пасля прыняцця мадэрнізаванага па праекце 1134-БФ у склад ВМФ СССР у 1977 годзе ВСК «Азоў» стаў адзіным у свеце караблём, узброеным трыма «калібрамі» ЗРК — блізкага, сярэдняга і далёкага дзеяння («Аса-М», «Шторм» і «Форт»).

З 18 ліпеня 1984 года па 21 лютага 1985 года прайшоў на заводзе імя 61 камунара ў Мікалаеве капітальны рамонт. У 2000 годзе быў выведзены са складу флота і да чэрвеня 2002 года разабраны на метал у Інкермане.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Першапачаткова супрацьлодачнае ўзбраенне ВСК складалася з ПЛРК «Завея», замененыя на ПЛРК «Раструб-Б» падчас мадэрнізацыі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Машенский С. Н. Великолепная семёрка. Крылья «Беркутов». Большие противолодочные корабли проекта 1134Б, вертолёты Ка-25. — М.: Ваенная кніга, 2007. — 128 с. — ISBN 978-5-902863-14-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]