Акаба (заліў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Акабскі заліў)
Перайсці да: рух, знайсці

Акаба
араб. خليج العقبة‎‎; іўр.: מפרץ אילת
Sinai Peninsula from Southeastern Mediterranean panorama STS040-152-180.jpg
28°41′10″ пн. ш. 34°41′44″ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыя Чырвонае мора
Краіна Flag of Egypt.svg Егіпет
Найбольшая глыбіня 1 828 м
Акаба (заліў) (Егіпет)
Акаба (заліў)
Sinai Peninsula from Southeastern Mediterranean panorama STS040-152-180.jpg
Commons-logo.svg Акаба на Вікісховішчы

Ака́ба (араб. خليج العقبة‎‎; іўр.: מפרץ אילת) — заліў на поўначы Чырвонага мора, які адлучае Сінайскі паўвостраў ад Аравійскага.

Мае выцягнутую форму: даўжыня 175 (180[1]) км і шырыня да 29 км. Глыбіня да 1828[1] м. Геаграфічна з’яўляецца часткай разлома Вялікай рыфтавай даліны. Заліў злучаны з Чырвоным морам пралівам Тыран, у якім размешчаны шэраг невялікіх астравоў.

Заходні бераг заліва (Сінайскі паўвостраў) належыць Егіпту, усходні Саудаўскай Аравіі. У паўночным ускрайку заліва размешчаны ізраільскі порт Эйлат (у Ізраілі таму распаўсюджана назва Эйлацкі заліў, іўр.: מפרץ אילת) і іарданскі порт Акаба, імя якога носіць заліў. Для Іарданіі гэта адзіны выхад да мора. У апошнія гады раён Акаба-Эйлат набыў значэнне курортнай зоны. Да яе прылягае курорт Таба на егіпецкай тэрыторыі. Турыстаў прыцягвае празрыстая марская вада і багаты падводны жывёльны свет заліва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Егіпецкая марская блакада супраць ізраільскіх караблёў у паўднёвай частцы заліва прывяла да Шасцідзённай вайны 1967 года.[2]

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Anthia goldfish.JPG

Заліў Акаба з’яўляецца адным з самых папулярных месцаў для дайвінгу ў свеце. Каля 250 000 апусканняў у ваду ажыццяўляецца на 11-кіламятровым ізраільскім участку заліва, і дайвінг прыносіць 10 % ад усіх прыбыткаў гэтага рэгіёна. [3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 17. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  2. JewishVirtualLibrary.org: «Egypt reinstates blockade»
  3. Artificial Reefs and Dive Tourism in Eilat, Israel Dan Wilhelmsson, Marcus C. Öhman , Henrik Ståhl and Yechiam Shlesinger Ambio, Vol. 27, No. 8, Building Capacity for Coastal Management (Dec., 1998), pp. 764—766 Published by: Allen Press on behalf of Royal Swedish Academy of Sciences [1]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 17. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 24. — 633 с. с ил., 30 л. ил.