Акопы Кацярыны (Бор)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Акопы Кацярыны
Краіна

Акопы Кацярыны, або Капец — мясцовыя назвы гарадзішча, размешчанага за 1 км на поўдзень ад вёскі Бор Пухавіцкага раёна, ва ўрочышчы Падкапцы, сярод асушаных балот.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня над наваколлем з поўначы 4 м, з поўдня 2 м. Пляцоўка памерам 70×100 м выцягнута з поўначы па поўдзень. З паўднёва-ўсходняга, паўднёвага і паўднёва-заходняга бакоў умацавана валам вышынёй 1,3 м і ровам глыбінёй 1.2 м. Паўночна-ўсходні, паўночны і паўночна-заходні бакі пляцоўкі таксама ўмацаваны валам вышынёй 2 м. Паўднёвая частка пляцоўкі ўмацавана яшчэ 2 дадатковымі радамі валоў вышынёй 0,8 м, шырынёй 4 м і равоў глыбінёй 1,4 м. З поўначы і поўдня выяўлены ўваходы на пляцоўку.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Культурны пласт 0,3—0,4 м прасочаны па ўсёй пляцоўцы, найбольш інтэнсіўны каля валоў. Выявіла і абследавала ў 1985 г. Т. С. Бубенька. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]