Бор (Пухавіцкі раён)
Вёска
Бор
|
Бор[1] (трансліт.: Bor, руск.: Бор) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск-Асіповічы.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана каля лесу (бору), ад гэтага і выводзяць назву.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 1897 г. была капліца, дзейнічаў хлебазапасны магазін. На пачатку 20 ст. у Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Да 31 сакавіка 1977 года Бор уваходзіў у склад Цітвянскага сельсавета, пасля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 — 58 двароў, 336 жыхароў.
- пачатак XX ст. — 67 двароў, 394 жыхары.
- 1917 — 69 гаспадарак, 395 жыхароў.
- 1 студзеня 2002 — 5 двароў, 7 жыхароў.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бор-Цітвя́нскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх