Аксініт
Jump to navigation
Jump to search
Аксініт — рэдкі мінерал, складаны борасілікат класа крэмнезёма. Назву атрымаў ад стар.-грэч.: ἀξίνη — «сякера» за вострую клінаватую форму галоўкі крышталя. Мінерал адкрыў Рэнэ Жуст Гаюі ў 1797 годзе. Утварае крышталі, друзы, масы фіялетавага, жоўтага, карычневага і іншых колераў. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цвёрдасць 6,5-7. Шчыльнасць 3,2-3,3 г/см³. Трапляецца ў кантактных метасаматычных пародах, гідратэрмальных жылах, спадарожнічае рудам металаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.