Акт аб незалежнасці Літвы
Акт аб незале́жнасці Літвы́ (літ.: Lietuvos nepriklausomybės aktas) альбо Акт 16 лютага — дакумент, складзены і падпісаны Радай Літвы 16 лютага 1918 года. Акт абвяшчаў аднаўленне незалежнай дэмакратычнай Літвы са сталіцай у горадзе Вільні. Дакумент быў падпісаны ўсімі 20 прадстаўнікамі Рады на чале з Ёнасам Басанавічусам. Акт 16 лютага стаў апошнім з серыі рэзалюцыяў, датычных праблемы самавызначэння Літвы, пасля падпісаных на Віленскай канферэнцыі і г. зв. Акта 8 студзеня. Шлях да незалежнасці быў даўгі і складаны з-за таго, што Германская імперыя аказвала ціск на Раду Літвы з мэтай утварэння саюза. Дэпутатам даводзілася манеўраваць між інтарэсамі Германіі, войскі якой размяшчаліся ў Літве, і патрабаваннямі літоўскага народа.
Рэакцыя на вестку пра аднаўленне незалежнай Літвы была даволі стрыманай. Публікацыя акта была забаронена ўладамі Германіі, тэкст рэзалюцыі друкаваўся і распаўсюджваўся падпольна. Працы Рады стала перашкаджалі, а немцы працягвалі кантраляваць усю тэрыторэю Літвы. Сітуацыя змянілася, калі ўвосені 1918 года Германія прайграла Першую сусветную вайну. У лістападзе 1918 года быў сфарміраваны першы літоўскі кабінет міністраў, а Рада Літвы атрымала кантроль над усёй тэрыторыяй краіны[1]. Незалежнасць нарэшце стала рэальнасцю, хоць дзеля яе канчатковага здабыцця Літва вымушаная была ўдзельнічаць у некалькіх войнах.
Акт з'яўляецца законным абгрунтаваннем існавання незалежнай Літвы як у міжваенны перыяд, так і пасля 1990 года[2]. У дакуменце сфармуляваныя асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ўладкавання, якія ў тым ліку адлюстраваныя ва ўсіх канстытуцыях Літвы. Акт таксама стаў ключавым дакументам у 1990 годзе пасля абвяшчэння незалежнасці краіны ад СССР[3]. Улады Літвы падкрэслівалі, што гэта проста аднаўленне незалежнай дзяржавы, якая існавала з 1918 да 1940 года, а Акт аб незалежнасці ніколі не траціў сваёй сілы[4].
Арыгінальны дакумент лічыўся згубленым. Пад канец сакавіка 2017 года яго адшукаў у дыпламатычным архіве Міністэрства замежных спраў у Берліне прафесар Людас Мажыліс.
Тэкст акта
[правіць | правіць зыходнік]Радок | Арыгінальны тэкст[5] | Пераклад | ||
---|---|---|---|---|
1 | ||||
2 | Lietuvos Taryba savo posėdyje vasario 16 d. 1918 m. vienu balsu nu- | Рада Літвы на пасяджэнні 16 лютага 1918 года адзінагалосна вырашыла | ||
3 | tarė kreiptis: į Rusijos, Vokietijos ir kitų valstybių vyriausybės šiuo | звярнуцца да ўрадаў Расіі, Германіі і іншых дзяржаў з наступнай | ||
4 | pareiškimu: | дэкларацыяй: | ||
5 | Lietuvos Taryba, kaipo vienintelė lietuvių tautos atstovybė, remdamos | Рада Літвы, як адзіны прадстаўнік літоўскай нацыі, грунтуючыся на | ||
6 | pripažintaja tautų apsisprendimo teise ir lietuvių Vilniaus konferencijos | прызнаным праве народаў на самавызначэнне і на прынятай Віленскай канферэнцыяй | ||
7 | nutarimu rugsėjo mėn. 18-23 d. 1917 metais, skelbia atstatanti nepriklau- | рэзалюцыі 18-23 верасня 1917 года, абвяшчае аднаўленне незалежнай, | ||
8 | somą demokratiniais pamatais sutvarkytą Lietuvos valstybę su sostine | на дэмакратычных прынцыпах заснаванай Літоўскай дзяржавы са сталіцай | ||
9 | Vilniuje ir tą valstybę atskirianti nuo visų valstybinių ryšių, kurie | у Вільні і аддзяленне гэтай дзяржавы ад усіх дзяржаўных сувязяў, якія | ||
10 | yra buvę su kitomis tautomis. | калі-небудзь мелі месца з іншымі нацыямі. | ||
11 | Drauge Lietuvos Taryba pareiškia, kad Lietuvos valstybės pama- | Рада Літвы таксама абвяшчае, што асновы Літоўскай дзяржавы | ||
12 | tus ir jos santykius su kitomis valstybėmis privalo galutinai nustatyti | і яе стасункі з іншымі дзяржавамі падлягаюць канчатковаму ўсталяванню | ||
13 | kiek galima graičiau sušauktas steigiamasis seimas, demokratiniu budu | як найхутчэй скліканым устаноўчым сеймам, абраным дэмакратычным чынам | ||
14 | visų jos gyventojų išrinktas. | усімі жыхарамі дзяржавы. | ||
15 | Lietuvos Taryba pranešdama apie tai ………………… | Рада Літвы, інфармуючы пра гэта ўрад …………………, | ||
16 | vyriausybei, prašo pripažinti nepriklausomą Lietuvos valstybę. | просіць прызнання незалежнай Літоўскай дзяржавы. | ||
17 | Dr. Jonas Basanavičius | Д-р Ёнас Басанавічус | ||
18 | Saliamonas Banaitis | Салямонас Банайціс | ||
19 | Mykolas Biržiška | Мікалас Біржышка | ||
20 | Vilniuje, vasario 16 d. 1918 m. | Kazys Bizauskas | У Вільні, 16 лютага 1918 р. | Казіс Бізаўскас |
21 | Pranas Dovydaitis | Пранас Давідайціс | ||
22 | Jurgis Šaulys | Steponas Kairys | Юргіс Шаўліс | Сцяпонас Кайрыс |
23 | Jokūbas Šernas | Petras Klimas | Ёкубас Шарнас | Пятрас Клімас |
24 | Antanas Smetona | Donatas Malinauskas | Антанас Смятона | Данатас Малінаўскас |
25 | Jonas Smilgevičius | Vladas Mironas | Ёнас Смільгявічус | Владас Міранас |
26 | Justinas Staugaitis | Stanisław Narutowicz | Юсцінас Стаўгайціс | Станіслаў Нарутовіч |
27 | Aleksandras Stulginskis | Alfonsas Petrulis | Аляксандрас Стульгінскіс | Альфонсас Пятруліс |
28 | Jonas Vailokaitis | Kazimieras Steponas Šaulys | Ёнас Вайлакайціс | Казімерас Сцяпонас Шаўліс |
29 | Jonas Vileišis | Ёнас Віляйшыс |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Vytas Stanley Vardys, Judith B. Sedaitis. Lithuania: The Rebel Nation. — Boulder, CO: Westview Press. — С. 22–23. — (Westview Series on the Post-Soviet Republics). — ISBN 0-8133-1839-4.
- ↑ Mindaugas Maksimaitis. Lietuvos valstybės konstitucijų istorija (XX a. pirmoji pusė). — Vilnius: Justitia, 2005. — С. 36–44. — ISBN 9955-616-09-1.
- ↑ Antanas Tyla. Vasario 16-osios Akto reikšmė lietuvių tautos politinei raidai(літ.) // Voruta. — 15 лютага 2005. — ISSN 1392-0677.
- ↑ Supreme Council — Reconstituent Seimas 1990—1992 . Seimas of the Republic of Lithuania (25 лістапада 2002). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2010. Праверана 21 красавіка 2017.
- ↑ Nutarimas (літ.). Medieval Lithuania (25 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2013. Праверана 21 красавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Council of Lithuania // Encyclopedia Lituanica / Simas Sužiedėlis. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius, 1970—1978. — Т. I. — С. 581—585.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акт аб незалежнасці Літвы